(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Пэрлямутар — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Пэрлямутар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэрлямутар Наўтылюса

Пэрлямутар (ад ням. Perlmutter — «маці жэмчугу»; па-руску: матица) — унутраны пласт ракавін прэснаводных і марскіх малюскаў, зьяўляецца арганіка-неарганічным кампазытам натуральнага паходжаньня. Жэмчуг і пэрлямутар маюць амаль аднолькавы склад.

Галоўнымі месцамі здабычы пэрлямутравых ракавін зьяўляюцца Пэрсыдзкая затока, Чырвонае мора, Шры-Ланка, Японія, Калімантан і Філіпіны, некаторыя трапічныя астравы Ціхага акіяна. Часта гэтыя ракавіны зьяўляюцца пабочным прадуктам вытворчасьці жэмчугу.