(Translated by https://www.hiragana.jp/)
П’ер-Эмэрык Абамэянг — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

П’ер-Эмэрык Абамэянг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
П’ер-Эмэрык Абамэянг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1989(1989-06-18)[1][2] (35 гадоў)
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Кадысія
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2012
2008—2009
2009—2010
2010—2011
2011
2012—2013
2013—2018
2018—2022
2022
2022—2023
2023—2024
2024—
Мілян
Дыжон (арэнда)
Ліль (арэнда)
Манака (арэнда)
Сэнт-Эт’ен (арэнда)
Сэнт-Эт’ен
Барусія Дортмунд
Арсэнал
Барсэлёна
Чэлсі
Алімпік Марсэль
Аль-Кадысія
0 (0)
34 (8)
14 (2)
19 (2)
14 (2)
73 (35)
144 (98)
128 (68)
18 (11)
15 (1)
34 (17)
3 (0)
Зборныя
2009— Габон 77 (31)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 чэрвеня 2024.

П’ер-Эмэрык Абамэянг (па-француску: Pierre-Emerick Aubameyang; нарадзіўся 18 чэрвеня 1989 году, Ляваль, Францыя) — француска-габонскі футбаліст, які выступае за саудаўскі клюб «Аль-Кадысія» і нацыянальную зборную Габону на пазыцыі нападніка. Мае падвоенае францускае й габонскае грамадзянства. Бацька П’ер-Франсуа Абамэянг таксама гуляў за нацыянальную зборную Габону й правёў за яе 80 матчаў, браты Катыліна й Вілі таксама прафэсійныя футбалісты, якія, як і П’ер-Эмэрык, пачыналі кар’еру ў «Міляне». 19 мая 2022 года Патрык-Эмерык Абамеянг афіцыйна абвясціў аб сваёй міжнароднай кар'еры пасля 73 матчаў за матчы і 30 забітых галоў.

П’ер-Эмэрык Абамэянг

У «Міляне» Абамэянгу гэтак і не прадаставілі шанец загуляць, лічачы за лепшае аддаваць футбаліста ў арэнду францускім клюбам, хоць у 2007 годзе Абамэянг выйграў зь «Мілянам» юнацкі Кубак чэмпіёнаў і стаў пры гэтым лепшым бамбардзірам турніра зь сям’ю галамі. За тры сэзоны ў арэндзе Абамэянг згуляў за «Дыжон», «Ліль» і «Манака», усяго 86 матчаў і 14 галоў, але ў «Міляне» габонскага нападніка палічылі непатрэбным і ў 2011 годзе яго прадалі «Сэнт-Эт’ену». У «Сэнт-Эт’ене» Абамэянг канчаткова раскрыўся як гостры нападнік, з добрай хуткасьцю й тэхнікай, умелы гуляць як па флянгах, гэтак і ў цэнтры, аб чым сьведчыць 41 гол і 15 галявых перадач у 97 матчах за «Сэнт-Эт’ен» ва ўсіх турнірах. У сэзоне 2012—2013 гадоў «Сэнт-Эт’ен» да апошняга змагаўся за месца ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА, і ў выніку каманда заняла пятае месца ў 4 пунктах ад трэцяга месца. Абамэянг у гэтым сэзоне стаў сапраўдным лідэрам сваёй каманды, правёўшы ў чэмпіянаце Францыі сэзону 2012—2013 гадоў 37 матчаў, у якіх забіў 19 галоў і зрабіў 8 галявых перадач. Па выніках сэзону Абамэянг заняў другой месца ў сьпісе лепшых бамбардзіраў францускай лігі, саступіўшы толькі Златану Ібрагімавічу, і пятае ў сьпісе лідэраў па галявым перадачам. Шыкоўная гульня й выдатная статыстыка прыцягнулі да Абамэянга ўвагу многіх клюбаў, сярод якіх «Анжы», «Ньюкасл Юнайтэд»[3], «Напалі»[4], «Манака»[5] й «Баер»[6]. Ад прапановы «Анжы» футбаліст адмовіўся, нават нягледзячы на прапанаваную зарплату ў 7 мільёнаў эўра ў год[7]. 2 ліпеня 2013 году ўзьніклі чуткі аб хутнім пераходзе Абамэянга ў дортмундзкую Барусію, аб чым потым футбаліст і паведаміў.

3 ліпеня 2013 году П’ер-Эмэрык Абамэянг перайшоў у дортмундзкую «Барусію» за 13 мільёнаў эўра, заключыўшы кантаркт да 2018 году[8][9][10][11][12]. Спартовы дырэктар «Барусіі» Міхаэль Цорк застаўся задаволены трансфэрам:

«Мы склалі кантракт з Абамэянгам на пяць гадоў, і ён абыйшоўся нам таньней, чым мы першапачаткова думалі — мы заплацім за яго 13 мільёнаў эўра. Форвард хуткі й вельмі крэатыўны ў атакавалых дзеяньнях, і сапраўды ўзмоцніць „Барусію“»[13].
П’ер-Эмэрык Абамэянг перад матчам за зборную Габону

Першапачаткова прадстаўляў моладзёвую зборную Францыі, і нават правёў за яе адзін матч. У 2009 годзе вырашыў выступаць за зборную сваёй гістарычнай радзімы — за нацыянальную зборную Габону, якой ужо ў 2012 годзе на Кубку Афрыкі дапамог выйсьці ў чвэрцьфінал, што стала вялізным дасягненьнем для зборнай Габону, а сам Абамэянг вызначыўся яскравай гульнёй. У 2010 годзе паўдзейнічаў у лёнданскай Алімпіядзе 2012 году, дзе за алімпійскую зборную Габону правёў усе тры матчы й забіў у адзін гол. Цяпер Абамэянг лідэр зборнай, за якую выступаў разам з футбалістам менскага «Дынама» Бруно Мбанангоем.

«Сэнт-Эт’ен»:

«Барусія» Дортмунд:

«Арсэнал»:

Габон:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]