Рыгор Кійко
Рыгор Кійко | |
Імя пры нараджэньні | Григорій Кійко |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 чэрвеня 1951 |
Месца нараджэньня | Цалуйкава, Луганская вобласьць |
Дата сьмерці | 2 кастрычніка 2014 (63 гады) |
Адукацыя | Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Рыго́р Іва́навіч Кійко́ (27 чэрвеня 1951, вёска Цалуйкава Луганскай вобласьці, Украінская ССР — 2 кастрычніка 2014, Менск, Беларусь) — беларускі мастак-кераміст, грамадзкі дзяяч.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ва Ўкраіне ў настаўніцкай сям’і. Неўзабаве сям’я пераехала на радзіму маці ў Бабруйск.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці мастак-кераміст (1980).
Сябра Беларускага саюзу мастакоў, уваходзіў у суполку «Пагоня»[1].
Каталік. Пэўны час працаваў бібліятэкарам у касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску[2].
Сябра БНФ ад ягонага стварэньня. З 1999 — у КХП БНФ.
Удзельнік шматлікіх акцыяў пратэсту, неаднойчы затрымліваўся міліцыяй. У 1996 року асуджаны на восем сутак за ўдзел у пікеце ў падтрымку ўкраінцаў, затрыманых падчас Чарнобыльскага шляху[3]. 1 красавіка 1997 арыштаваны па абвінавачаньні ў хуліганскіх дзеяньнях падчас сьвяткаваньня Дня Волі, праз тры месяцы адпушчаны зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе. Асуджаны на два гады абмежаваньня волі з прымусовымі працамі, быў прызнаны «Amnesty International» вязьнем сумленьня[2]; вызвалены 26 студзеня 1999. У 2000 падчас сьвяткаваньня Дню Волі ізноў быў затрыманы. У 2001 быў адным з абаронцаў Курапатаў падчас пабудовы МКАД[4], 8 лістапада быў жорстка зьбіты[2].
Жанаты. Мае двох дачок[5].
Памёр у 10-й клінічнай больніцы Менску ад анкалягічнага захворваньня[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пагоня: мастакі. Беларускі саюз мастакоў. Праверана 20 чэрвеня 2014 г.
- ^ а б в Maksim. (19 чэрвеня 2014) Беларускаму мастаку і верніку Рыгору Кійко патрэбная дапамога Крыніца.INFO Праверана 20 чэрвеня 2014 г.
- ^ Вячаслаў, Ракіцкі (20 сьнежня 2007) Адзін дзень палітвязьня Рыгора Кійка Адзін дзень палітвязьня. Радыё «Свабода». Праверана 30 чэрвеня 2014 г.
- ^ Рыгор Кійко Свабоду палітвязьням! Праверана 20 чэрвеня 2014 г.
- ^ Ігар Карней. (20 сакавіка 2008) Р.Кійко: «З гонарам зноў усталюем нацыянальны сьцяг» Грамадзтва. Радыё «Свабода». Праверана 20 чэрвеня 2014 г.
- ^ Алесь Дашчынскі. (3 кастрычніка 2014) Памёр адзін зь першых палітвязьняў, мастак Рыгор Кійко Культура. Радыё «Свабода». Праверана 6 кастрычніка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Памерлі 2 кастрычніка
- Памерлі ў 2014 годзе
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Нарадзіліся ў Белакуракінскім раёне
- Беларускія мастакі і мастачкі
- Сябры Беларускага саюзу мастакоў
- Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
- Беларускія каталіцкія дзеячы
- Вязьні сумленьня