(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Саламонава мора — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Саламонава мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саламонава мора

Саламонава мора (па-ангельску: Solomon Sea) — міжастраўное мора Ціхага акіяна, якое знаходзіцца паміж Саламонавых астравоў, Новай Брытаніяй і Новай Гвінэяй. Плошча 755 тыс. км², сярэдняя глыбіня 2652 м. Сярэднегадавая тэмпэратура вады на паверхні болей за 27 °С, салёнасьць 34,5 . У годзе 220 дзён з воблачнасьцю, два сэзоны дажджоў. Існуюць падводныя вульканы. Шматлікія каралавыя рыфы на поўдні.