(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Самарканд — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Самарканд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самарканд
узб. Samarqand, Самарқанд
Плошча Рэгістан
Плошча Рэгістан
Герб Самарканду
Дата заснаваньня: 742 г. да н. э.
Былая назва: Мараканда, Согдыяна
Краіна: Узбэкістан
Кіраўнік: Акбар Шукураў
Плошча: 120 км² [1]
Вышыня: 702 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 519 683 чал.[1]
шчыльнасьць: 4330,69 чал./км²
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: +998 66
Паштовы індэкс: 140100[2]
Нумарны знак: 14 (старога ўзору 1998—2008)

30—39 (новага ўзору з 01.10.2008)[3][4]

Геаграфічныя каардынаты: 39°39′17″ пн. ш. 66°58′33″ у. д. / 39.65472° пн. ш. 66.97583° у. д. / 39.65472; 66.97583Каардынаты: 39°39′17″ пн. ш. 66°58′33″ у. д. / 39.65472° пн. ш. 66.97583° у. д. / 39.65472; 66.97583
Самарканд на мапе Ўзбэкістану
Самарканд
Самарканд
Самарканд
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Самарканд у сеціве

Самарканд (па-ўзбэцку: Samarqand, Самарқанд) — другое паводле велічыні й колькасьці насельніцтва места Ўзбэкістану, сталіца Самаркандзкага вілаяту. Плошча места складае 120 км². Колькасьць насельніцтва па стане на 1 студзеня 2016 году складала 519,6 тыс. жыхароў. Места знаходзіцца на вышыні 702 м над узроўнем мора. Гістарычная сярэдзіна места — плошча й забудова Рэгістан. У 2001 годзе места і яго гістарычныя архітэктурныя й археалягічныя помнікі былі занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО пад назвай «Самарканд — скрыжаваньне культур».

Самарканд — адно з найстаражытных местаў сьвету, заснаванае ў 742 годзе да н. э. (VIII стагодзьдзе да н. э.), асяродак гістарычнай вобласьці й дзяржавы Сагдыяда. Больш за дзьве тысячы гадоў места зьяўлялася ключавым пунктам на Вялікім шаўковым шляху паміж Кітаем і Эўропай, а таксама адным з галоўных цэнтраў навукі сярэднявечнага Ўсходу. У 875—999 гадах Самарканд быў адным з найбуйнейшых палітычных і культурных цэнтраў дзяржавы Саманідаў. З 875 году па 892 год Самарканд быў сталіцай гэтай дзяржавы. У XIV стагодзьдзі стаў сталіцай царства Тамэрляна й яго нашчадкаў. У 1925—1930 гадах Самарканд зьяўляўся сталіцай Узбэцкай ССР.