Стэйнчэр
Выгляд
Стэйнчэр (нарв. Steinkjer) — горад і камуна ў Нарвэгіі, адміністрацыйны цэнтар фюльке Нур-Трондэляг.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя камуны населеная з каменнага стагодзьдзя, што пацьвярджае наяўнасьць пэтрагліфаў. У дахрысьціянскую эпоху тут знаходзілася адно з найбольш вядомых сьвятых месцаў вікінгаў.
Стэйнчэр моцна пацярпеў у выніку бамбардаваньня Люфтвафэ 21 красавіка 1940 году, у сувязі з чым у сучаснай забудове гораду пераважаюць пасьляваенныя будынкі ў стылі функцыяналізму.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стэйнчэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў