(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Сьцяўа Бухарэст — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Сьцяўа Бухарэст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяўа
Поўная назва Fotbal Club Steaua Bucureşti
Заснаваны 7 чэрвеня 1947
Горад Бухарэст, Румынія
Стадыён Нацыянальны
Умяшчальнасьць: 55 634
Прэзыдэнт Валерыю Аргэсялэ[d]
Кіраўнік Георге Бэкалі[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcsb.ro (рум.)​ (анг.)

«Сьцяўа» (па-румынску: Steaua) — румынскі футбольны клюб з гораду Бухарэсту. Заснаваны ў 1947 годзе. Клюб зьяўляецца найбольш пасьпяховым сярод румынскіх клюбаў ня толькі ў айчынным першынстве, маючы на сваім рахунку 26 перамог, але й на эўрапейскіх спаборніцтвах. «Сьцяўа» стала першай усходнеэўрапейскай камандай, якая здолела перамагчы ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, зрабіўшы гэтае ў 1986 годзе. У сэзоне 1988—1989 гадоў «Сьцяўа» зноўку дайшла да фіналу прэстыжнага эўрапейскага клюбу, але атрымала паразу ад італьянскага «Міляну». На рухунку клюбу таксама маюцца 22 перамогі ў Кубку Румыніі і 6 перамог у Супэркубку Румыніі, а таксама аднойчы клюб стаў пераможцам Кубка лігі Румыніі.

Клюб гістарычна вядомы як спартовы клюб румынскага войска. Аднак яшчэ ў 1998 годзе клюб аддзяліўся ад войска, стаўшы незалежным. На дадзены момант адзінай прамой спасылкай на войска зьяўляецца стадыён «Нацыянальны», які знаходзіцца ва ўласнасьці Міністэрства нацыянальнай абароны.

«Сьцяўа» ўсю сваю гісторыю праводзіць у наймацнейшым дывізіёне чэмпіянату Румыніі, толькі пяць разоў скончыўшы сэзон на месцы ніжэйшым за шостае. Першапачаткова клюб гуляў у колерах румынскага трыкалёру, то бок сінім, жоўтым і чырвоным, але неўзабаве жоўты страціў сваё значэньне, і каманда стала асацыявацца з чырвоным і сінім колерам. Аднак у апошнія часы на новай форме клюбу пачаў зноўку выкарыстоўвацца жоўты колер.

Клюб мае даўняе суперніцтва з бухарэсцкім «Дынама», матчы паміж якімі звычайна называюць «Адвечным дэрбі» або «Румынскім дэрбі».

Сьцяўа мае найвялікшую колькасьць прыхільнікаў сярод усіх клюбаў у Румыніі. Апытанка, якую зладзілі ў чэрвені 2007 году, вызначыла, што прыхільнікамі клюбу ёсьць прыблізна 42% усіх аматараў румынскага футболу. Гэта значна больш, чым каманды, якія займаюць другое і трэцяе месцы, як то бухарэсцкія «Дынама» (12%) і «Рапід» (12%)[1]. Самая вялікая колькасьць прыхільнікаў клюбу месьціцца ў Бухарэсьце, у прыватнасьці, у раёнах, прылеглых да арэны, а таксама ў паўднёвай частцы гораду[2]. Акрамя таго, заўзятары клюбу жывуць ня толькі ў сталіцы краіны, але і ў іншых гарадах Румыніі і за мяжой.

Актуальны на 21 ліпеня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Румыніі Бр Міхай Удра 2001
2 Сьцяг Румыніі Аб Валентын Крэцу 1989
3 Сьцяг Румыніі Аб Ёнуц Панцыру 1996
5 Сьцяг Камэруну Аб Жайскім Дава 1996
6 Сьцяг Румыніі Аб Дэніс Харуц 1999
8 Сьцяг Румыніі ПА Адрыян Шут 1999
10 Сьцяг Румыніі Нап Актавіян Папэску 2002
11 Сьцяг Румыніі Нап Давід Мікулеску 2001
12 Сьцяг Бэніну Аб Давід Кікі 1993
15 Сьцяг Румыніі Нап Марыюс Штэфэнэску 1998
16 Сьцяг Румыніі ПА Міхай Ліксандру 2001
18 Сьцяг Марока ПА Мальком Эджума 1996
19 Сьцяг Румыніі Нап Даніел Попа 1995
20 Сьцяг Ганы Аб Нана Антві 2000
21 Сьцяг Румыніі Аб Улад Кірыкеш 1989
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Румыніі ПА Міхай Тома 2007
23 Сьцяг Румыніі ПА Андрэй Пандэле 2003
24 Сьцяг Бэльгіі Нап Віліям Баэтэн 1997
25 Сьцяг Румыніі Нап Александру Бэлуцэ 1993
27 Сьцяг Румыніі ПА Дарыюс Алару (капітан) 1998
28 Сьцяг Румыніі Аб Александру Панця 2003
29 Сьцяг Румыніі ПА Александру Мусі 2004
30 Сьцяг ПАР Аб Сіябонга Нгезана 1997
32 Сьцяг Румыніі Бр Штэфан Тырнавану 2000
33 Сьцяг Чарнагорыі Аб Рыста Радунавіч 1992
42 Сьцяг Ганы ПА Баба Алясан 2000
70 Сьцяг Бразыліі Нап Луіс Фэліпэ 2001
98 Сьцяг Румыніі Нап Давід Попа 2007
99 Сьцяг Румыніі Бр Андрэй Улад 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]