(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Уладзімер Каранік — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Уладзімер Каранік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Каранік
па-беларуску: Уладзімeр Сцяпанавіч Каранік
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму
22 жніўня 2020 — цяперашні час
Папярэднік: Уладзімер Краўцоў
Міністар аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
11 ліпеня 2018 — 22 жніўня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: Валеры Малашка
Наступнік: Зьміцер Піневіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1973 (51 год)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Горадня, БССР
Адукацыя: Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут
Узнагароды:
ордэн Айчыны III ступені

Уладзі́мер Сьцяпа́навіч Кара́нік (нар. 1973, Горадня) — беларускі дзяржаўны дзяяч, лекар-анколяг.

У 1996 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут. Кандыдат мэдычных навук (2006).

З 1996 па 2011 год працаваў на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Н. Н. Аляксандрава (раней — Навукова-дасьледчы інстытут анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя Н. Н. Аляксандрава). Быў доктарам-стажорам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам аддзяленьня таракальнай анкапаталёгіі, таракальным хірургам (загадчыкам) РНПЦ. З 2011 году займаў пасаду галоўнага ўрача Менскага гарадзкога клінічнага анкалягічнага дыспансэру.

11 чэрвеня 2019 году прызначаны Міністрам аховы здароўя Беларусі[2]. 22 жніўня пераведзены на пасаду старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.

22 жніўня 2020 году прызначаны старшынём Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту[3].

17 сьнежня 2020 году яго ўнёс у свой санкцыйны сьпіс Эўразьвяз[4], 18 лютага 2021 году — Вялікабрытанія[5], 22 сакавіка — Швайцарыя[6]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. У жніўні 2023 года да санкцый супраць Караніка далучылася Канада[8].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]