(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Уласнасьць — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Уласнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
уласнасьць
юрыдычнае паняцьце, стасунак
Падкляса адвыключнае права Рэдагаваць
Частка адабавязанаснае права, маёмаснае права, камэрцыйнае права Рэдагаваць
Частка больш агульнагаправа на маёмасьць Рэдагаваць
Мае якасьцьадчужэньне Рэдагаваць

Ула́снасьць — прысваеньне і набыцьцё сродкаў вытворчасьці і прадметаў спажываньня ў сваю прыналежнасьць і уладу ў ходзе вытворчасьці, разьмеркаваньня, абмену і спажываньня.

Мае галоўнае значэньне ў грамадзтве, бо аснову гаспадарчага жыцьця складае пэўны від хады вытворчасьці. Вызначае сутнасьць паноўных у грамадзтве гаспадарчых дачыненьняў праз сродкі працы, якія ёсьць дзейнай часткай сродкаў вытворчасьці. Заканадаўства ўстанаўлівае прававыя ўмовы грамадзкіх дачыненьняў валоданьня(en), карыстаньня і распараджэньня маёмасьцю, што належыць асобам і ўраду. Уласьнікі надзяляюцца правам праз набыцьцё гаспадарчымі дачыненьнямі выгляду правадачыненняў. Разьмеркаваньне між уласьнікамі залежыць ад вынікаў грамадзкага ўзнаўленьня. Дзяржава бароніць умовы разьвіцьця ўласнасьці праз наданьне правоў ажыцьцяўленьня гаспадараньня[1].

Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае прыватны і дзяржаўны віды ўласнасьці. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь абвяшчае воды, лясы і нетры выключнай уласнасьцю дзяржавы. Таксама ўласнасьцю дзяржавы ёсьць сельскагаспадарчыя землі. На 2010 г. дзель прыватнай уласнасьці складала 27%[2]. На 2015 г. агульны кошт дзяржаўнай уласнасьці складаў каля $140 млрд[3].

  1. ^ Галіна Маслыка. Уласнасьць // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 220. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
  2. ^ Леанід Лахманенка. Дыялёг прадпрымальніка з эканамістам аб самым надзённым // Зьвязда : газэта. — 25 студзеня 2011. — № 14 (26878). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Кастусь Заблоцкі. Пад выглядам рэформаў будуць пілаваць уласнасьць // Радыё «Рацыя», 16 кастрычніка 2015 г. Праверана 16 кастрычніка 2015 г.