(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Феафан Пракаповіч — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Феафан Пракаповіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Феафан Пракаповіч
Адукацыя
  • Кіева-Магілянская акадэмія[d]
Дзейнасьцьпаэт, сьвятар, філёзаф, палітык
Нарадзіўся18 чэрвеня 1681(1681-06-18)[1][2] або 27 красавіка 1677(1677-04-27)[3]
Памёр19 верасьня 1736(1736-09-19)[1][2][3]
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пракаповіч.

Феафа́н Пракапо́віч (18 чэрвеня 1677 ці 1681 году, Кіеў — 19 верасьня 1736, Санкт-Пецярбург) — украінскі і расейскі багаслоў, прапаведнік, пісьменьнік, грамадзкі і царкоўны дзеяч. Пакінуў багатую і разнастайную навуковую і літаратурную спадчыну. Пісаў вершы на лаціне, польскай, украінскай мовах, гістарычныя творы, пропаведзі, філязофскія і палітычныя трактаты, падручнікі і г. д. Адукацыю Феафан Пракаповіч атрымаў у Кіеве (скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію) і ў Рыме.

Прафэсар, пасьля рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі. У 1716 годзе па царскім указе паехаў у Пецярбург. Стаў адным з бліжэйшых дарадцаў Пятра І па пытаньнях царкоўнай рэформы (дапамог ліквідаваць патрыярхію і стварыць падкантрольны цару Сынод) і дзяржаўнай палітыкі. З 1718 г. — біскуп пскоўскі, з 1721 г. — віцэ-прэзідэнт Сыноду (прэзідэнт — С. Яворскі, з 1724 г. — архіяпіскап наўгародзкі.

Феафан Пракаповіч выхадзец з маленькага смаленскага роду беларускай шляхты[4]. З маленства гадаваўся на Кіеўшчыне. Бацька памёр рана, таму яго выхоўвала маці, якая і дала яму сваё прозьвішча. Пасьля сьмерці маці ім апекаваўся дзядзька — намесьнік кіўескага Брацкага Богаяўленскага манастыра, прафэсар і рэктар Кіева-Магілянскага калегіюму. Потым Феафан паехаў вучыцца ў лепшыя ўнівэрсытэты Эўропы.

Двойчы зьмяніўшы канфэсію і пабываўшы ў Рыме пры папскім двары, таленавіты юнак вярнуўся ў 1709 годзе ва Ўкраіну і прыйшоў да праваслаўя. Доўгі час кіраваў навучальнымі ўстановамі — Кіева-Магілянскай акадэміяй і Кіеўскім унівэрсытэтам, каб потым паехаць у Пецярбург для правядзеньня там рэфарматарскай дзейнасьці па закліку Пятра І.

Менавіта Пракаповіча можна лічыць адказным за ўсталяваньне маскоўскага цэзарапапізму: уяўленьня пра вышэйшую духоўную ўладу цара над царквой, што потым знайшло сваё ўвасабленьне ў структуры Сьвяцейшага Сыноду і сэрвільным статусе праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату ў дачыненьні да ўласнай дзяржавы.

Спрычыніўся Феафан таксама да стварэньня яшчэ некалькіх прыкмет будучай імпэрыі: па-першае, вялікага і магутнага расійскага флёоту, чый Статут ён пісаў уласнаручна. Па-другое, знакамітай Таемнай Канцылярыі, рэглямэнт якой разам з інструкцыямі для правядзеньня допытаў ён распрацоўваў на пачатку 18 ст. Па вызначэньні гісторыка Анісімава Пракаповіч быў «расейскім Тарквемадам».

Сын беларускай і ўкраінскай зямлі прапанаваў вядомую пасьля канцэпцыю «трыадзінага славянскага народу». Гэтаксама як і Сімяон Полацкі, Феафан Пракаповіч адзін з заснавальнікаў расейскай прыгожай славеснасьці, асабліва ў яе клясыцысцкай форме."Тыповы найміт і авантурыст", па вызначэньні Георгія Флароўскага, што прыехаў з земляў былога ВКЛ і Рэчы Паспалітай, ды фактычна дапамог сфармаваць імпэрскую Расею.