Фінская затока
Каардынаты: 59°50′ пн. ш. 26°00′ у. д. / 59.833° пн. ш. 26° у. д.
Фінская затока | |
Этымалёгія | Фінляндыя |
---|---|
Краіны вадазбору | |
Плошча паверхні |
|
Найб. глыбіня | 121 м |
Салонасьць | 4,7 ± 4,5 |
Фі́нская зато́ка (па-фінску: Suomenlahti, па-эстонску: Soome laht, па-швэдзку: Finska viken, па-расейску: Финский залив) — затока ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, абмывае берагі Фінляндыі, Расеі і Эстоніі.
Даўжыня 390 км, шырыня ля ўвахода 70 км. Глыбіня ад 100 м ля ўвахода ў затоку да 5 м і меней ва ўсходняй частцы (г. зв. Неўская губа). Плошча Фінскае затокі — 29,5 тысячы квадратных кілямэтраў. Фінская затока ёсьць дробнаводнай. Сярэдняя ейная глыбіня складае 38 мэтраў, максымальная глыбіня 115 м, глыбіня Неўскае губы — 2,5 — 6 мэтраў. Па дне Неўскае губы для праходу суднаў прарыты фарватэр. Большая частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Прадглінтавае раўніны, тэрасаванай у выніку Літарынавага мора. Мора пачало адступаць прыкладна 3800 год таму, пакідаючы на месцы свайго былога дна прыбярэжныя тэрасы.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |