Чыятура
Чыятура | |||||
груз. ჭიათურა | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1879 | ||||
Горад з: | 1921 | ||||
Краіна: | Грузія | ||||
Край: | Імэрэці | ||||
Муніцыпалітэт: | Чыятура | ||||
Вышыня: | 340—500 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 12 803 чал. (2014) | ||||
нацыянальны склад: | грузіны — 99,1%, армяне — 0,5% | ||||
Часавы пас: | UTC+4 | ||||
Тэлефонны код: | +995 479 | ||||
Паштовы індэкс: | 5500 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°17′22″ пн. ш. 43°17′1″ у. д. / 42.28944° пн. ш. 43.28361° у. д.Каардынаты: 42°17′22″ пн. ш. 43°17′1″ у. д. / 42.28944° пн. ш. 43.28361° у. д. | ||||
Чыятура | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://chiatura.gov.ge/ |
Чыяту́ра (па-грузінску: ჭიათურა) — горад у заходняй Грузіі, у краі Імэрэці, цэнтар муніцыпалітэту. Насельніцтва — 12 280 чал. (2023).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляжыць у даліне ракі Квірыла (прытока Рыёні) і на прылеглых плято. Знаходзіцца за 220 км ад Тбілісі чыгункай.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1849 року ў гэтых мясьцінах былі адкрытыя паклады манганавых і жалезных рудаў, а пазьней былі адкрытыя яшчэ й паклады камэрцыйна прыдатных манганавых аксыдаў, пэраксыдаў і карбанатаў. У 1879 року дзеля распрацоўкі радовішча была заснаваная Чыятурская манганавая кампанія. Дзеля перавозкі манганавых рудаў на пераплаўны завод у Зэстафоні была збудаваная чыгунка, якая цяпер цалкам электрыфікаваная. Паўсталае паселішча атрымала назву Квірыла ад суседняй ракі.
У часе расейскай рэвалюцыі 1905 року Чыятура была адзінай бальшавіцкай апорай у збольшага меншавіцкай Грузіі. 3700 шахтараў былі вымушаныя працаваць 18 гадзінаў штодня і спаць на месцы. Ёсіф Сталін стварыў з працоўных «чырвоныя баявыя аддзелы», якія займаліся рэкетам і разбуралі шахты ўласьнікаў, якія адмовіліся яму плаціць. У 1906 року бальшавіцкая дружына Котэ Цынцадзэ абрабавала цягнік, які вёз шахтарам заробкі, забіўшы пры гэтым жандарма і жаўнера.
У чэрвені-ліпені 1913 року шахтары зладзілі 55-дзённы штрайк, патрабуючы 8-гадзіннага працоўнага дня, падвышэньня заробкаў і скасаваньня начных зьменаў.
У 1921 року Чыятура атрымала мескі статус.
У 1954 року адкрытая канатная дарога для пад’ёму шахтараў, паколькі уздым з даліны займаў багата часу. У 2019—2021 роках сыстэма капітальна адрамантаваная.
У 1970-х роках руднікі Чыятуры выдавалі чвэрць усяго здабытку мангану ў СССР.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месьце дзейнічае Дзяржаўны тэатар імя Цэрэтэлі, краязнаўчы музэй.
10 школаў, аддзяленьне Грузінскага тэхнічнага ўнівэрсытэту.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здабыча і ўзбагачэньне манганавай руды (Чыятурскае радовішча), кварцавага пяску, мармуру. Высокае ўтрыманьне мэталу ў рудзе, спрыяльныя ўмовы пакладу і зручнае геаграфічнае разьмяшчэньне (блізкасьць да чарнаморскіх портаў) надаюць асаблівае значэньне чыятурскаму мангану.
Дзейнічаюць завод сылікатнай цэглы, гарбатная і швейная фабрыкі.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгуначная станцыя на лініі Зэстафоні — Сачхерэ.
Сеткай канатных дарогаў цэнтральная частка Чыятуры злучаная практычна з усімі жылымі і прамысловымі раёнамі.
У 1967—2008 роках дзейнічаў міжгародны тралейбус да Сачхерэ. Ад самага адкрыцьця і да канца на лініі працавалі тралейбусы Škoda 9Tr. Пасьля распаду СССР лінія дзейнічала нестабільна з прычыны частых праблемаў з электрычнасьцю.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля Чыятуры знаходзіцца Мгвімэвіскі манастыр(d) XIII стагодзьдзя.
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыятура — сядзіба архіяпіскапа Грузінскай праваслаўнай царквы.
Вядомыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Грыгол Абашыдзэ — грузінскі паэт;
- Марыя Бараташвілі — грузінская савецкая паэтка, драматург;
- Акакі Бэліяшвілі — грузінскі савецкі пісьменьнік, сцэнарыст;
- Арчыл Гаміяшвілі — савецкі актор;
- Міхаіл Геаргадзэ — савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч.