(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Эўроп — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Эўроп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самар ← Эўроп → Гадалін


Eu

Am
Выгляд


Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Эўроп, Eu, 63
Катэгорыя элемэнту Лантаноіды
Група, пэрыяд, блёк ніякая, 6, f
Адносная атамная маса 151,96 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Xe] 4f76s2
Электронаў у абалонцы 2, 8, 18, 25, 8, 2
Фізычныя ўласьцівасьці
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 5,423 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 822[1] °C
Тэмпэратура кіпеньня 1597 °C
Структура крышталічнай краты body-centered cubic
Цеплаправоднасьць (300 K) 13,9 Вт·м−1·K−1
Уласьцівасьці атама
Атамны радыюс 94,7 пм

Эўро́п (па-лацінску: Europium) Eu — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 63. Адносіцца да лянтаноідаў. Адкрыты ў 1901 годзе Дамарсэем фракцыйным разьдзяленьнем двайнога нітрату самару ды магну. Названы ў гонар Эўропы. Элемэнт мае два ізатопы Eu-151 (47,77%) ды Eu-153. Агулам вядома 17 радыяактыўных ізатопаў эўропу з масавымі нумарамі ад 142 да 160. Першы элемэнт ітрыевай групы. Мае парамагнітныя ўласьцівасьці. У зямной кары эўропу прыкладна 2×10−5%. Гама-выпраменьваньне эўропу выкарыстоўваюць для радыёграфіі пракатнага мэталу[2]. Прымяняецца ў атрыманьні люмінафорных і лазэрных матэрыялаў, а таксама як паглынальнік у АЭС.

  1. ^ Ізатопы: уласьцівасьці, атрыманьне, прымяненьне = Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 634. — ISBN 5-9221-0534-X
  2. ^ Европий // Радиохимический словарь элементов. — М.: Атомиздат, 1968. — С. 61.