(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Юры Сівакоў — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Юры Сівакоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сівакоў.
Юры Сівакоў
Міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь
8 лютага 1999 — 21 красавіка 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Валянцін Агалец
Міністар спорту й турызму Рэспублікі Беларусь
23 студзеня 2003 — 6 ліпеня 2005
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Аляксандар Грыгараў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 жніўня 1946 (78 гадоў)
Аноры, Кіраўскі раён, Сахалінская вобласьць, РСФСР
Партыя: беспартыйны
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Мэдаль За бездакорную службу 1 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 1 ступені

Юры Леанідавіч Сівакоў (нарадзіўся 5 жніўня 1946, Аноры, Кіраўскі раён, Сахалінская вобласьць, Расея) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч, генэрал-лейтэнант.

У 1961—1962 працаваў аўтасьлесарам на капальнях Магаданскае вобласьці. Праходзіў службу на розных камандных пасадах у частках і злучэньнях Узброеных сіл СССР. У 1966 скончыў Далёкаўсходнюю Вышэйшую танкавую камандную вучэльню. 1966—1968 камандзірам узводу (Адэская вайсковая акруга). У 1968—1974 мінуў шлях ад камандзіра ўзвода выведроты да намесьніка камандзіра палку Цэнтральнае групы войскаў.

У 1970-я камандаваў часткай у гарнізоне «Баравуха-1» пад Полацкам — адным з танкавых палкоў Полацкае танкавае дывізіі. У 1977 з залатым мэдалём скончыў камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў. У 1977—1985 займаў пасады ад камандзіра танкавага палка да намесьніка камандзіра дывізіі танкавага войска (Беларуская вайсковая акруга). 1985—1992 — намесьнік начальніка штаба грамадзянскае абароны Беларусі. Удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986—1988).

У 1993—1994 загадчык сэктару Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 1994—1995 працаваў у апараце Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага сакратарыяту Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь. У 1995 завочна скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. 30 сьнежня 1995 прыняты на вайсковую службу ўва ўнутраныя войскі МУС РБ. Тады ж прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — камандавалым унутранымі войскамі. 7 траўня 1996 яму прысвоенае званьне генэрал-маёра.

8 лютага 1999 — 21 красавіка 2000 — міністар унутраных справаў Рэспублікі Беларусь. Прашэньне аб адстаўцы з пасады міністра напісанае на ўласнае жаданьне. 13 лістапада 2000 — 12 верасьня 2001 — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Ад канца 2001 узначальвае Беларускае фізкультурна-спартовае таварыства «Дынама». 23 студзеня 2003 — 6 ліпеня 2005 міністар спорту й турызму.

У цяперашні час Ю. Сівакоў працуе прарэктарам па выхаваўчай працы ў Менскім інстытуце кіраваньня, выкладае ў ім крыміналёгію, крымінальна-выканаўчае права, а таксама чытае лекцыі па асновах кіраваньня органамі ўнутраных справаў у Акадэміі МУС Беларусі.

Падазраецца ў стварэньні т. зв. «Швадрону сьмерці» й арганізацыі забойстваў палітычных ворагаў рэжыму Лукашэнкі[1]. Унесены ў Чорны сьпіс ЭЗ[2].

Таксама Сівакоў знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[3].

Акрамя таго, Сівакоў знаходзіцца ў санкцыйных сьпісах Вялікабрытаніі[4], Канады[5] ды Швайцарыі[6].

Ордэны «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» III ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», ордэн Расейскай праваслаўнай царквы імя Роўнаапостальнага Вялікага Князя Ўладзімера ІІІ ступені, мэдалі «За баявыя заслугі», «За бездакорную службу» І ступені, «Вэтэран працы», больш за 20 ведамасных узнагарод.

Зь сям’і вайскоўца. Жанаты, мае дачку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]