Ялізава
Ялізава лац. Jalizava | |
Уезд у мястэчка па Р67 | |
Дата заснаваньня: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Асіпавіцкі |
Вышыня: | 151 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 2459 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2235 |
Паштовы індэкс: | 213730 |
СААТА: | 7248818906 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°23′56″ пн. ш. 29°0′15″ у. д. / 53.39889° пн. ш. 29.00417° у. д.Каардынаты: 53°23′56″ пн. ш. 29°0′15″ у. д. / 53.39889° пн. ш. 29.00417° у. д. |
± Ялізава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ялі́зава[2] — мястэчка[a] ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2459 чалавек[1]. Знаходзіцца за 28 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў, за 106 км паўднёвы захад ад Магілёва, на шашы Р67. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Асіпавічы.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Ялізава ўтварыўся ад імя зямянкі Лізаветы Вялікапольскай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX стагодзьдзі ў Ялізаве збудавалі палац і заснавалі маёнтак. У 1900 годзе сфармавалася вёска. У 1901—1916 гадох ува ўрочышчы Ялізаве працаваў лесапільны завод, які вырабляў дошкі з хвойных і паркет зь цьвёрдых лісьцевых пародаў. У 1910 годзе завод меў 2 паравыя машыны, працавалі 52 чал. Частка дошак ішла на Ялізаўскую гуту, збудаваны ў 1912 годзе. У пачатку ХХ стагодзьдзя Ялізава ўваходзіла ў склад Сьвіслацкай воласьці Бабруйскага павету, у вёсцы было 9 двароў, працавала школа. На 1917 год у Ялізаве было 50 двароў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ялізава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ялізава вярнулі БССР, у Сьвіслацкі, з 1931 году ў Асіпавіцкі раён. Па пабудове ў 1931 годзе чыгункі Магілёў — Асіпавічы за 1 км ад вёскі пачала працаваць станцыя Сьвіслач (з 1955 году Ялізава). 27 верасьня 1938 году Ялізава атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку.
У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году Ялізава знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 1944 году мястэчка ўваходзіла ў склад Бабруйскай, з 1954 году Магілёўскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Бабруйскім, з 6 студзеня 1965 году ў Асіпавіцкім раёне.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 200 чал.[3]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 56 чал.; 1914 год — 247 чал.; 1939 год — 4502 чал.; 1970 год — 3,2 тыс. чал.[3]; 1989 год — 3438 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 3,3 тыс. чал.[4]; 2006 год — 2900 чал.; 2009 год — 2672 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 2491 чал.[6]; 2017 год — 2484 чал.[7]; 2018 год — 2459 чал.[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Ялізаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, 2 бібліятэкі, дом культуры.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шклозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Ялізаве знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку і эпохі Русі.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Геральд Асьвяцінскі (1932—2006) — беларускі тэатральны дзяяч
- Уладзімер Зіноўскі (нар. 1955) — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь (з 1998 году)
- Людміла Хейдарава (нар. 1952) — беларуская пісьменьніца
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ афіцыйны статус — працоўны пасёлак
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 58
- ^ а б Регионоведение: география Могилёвской области: учебно-методический комплекс. — Могилёв: МГУ имени А. А. Кулешова, 2016. — 336 с.: ил. ISBN 978-985-568-226-5 (pdf) С. 275
- ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 261.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4