(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Янка Багдановіч — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Янка Багдановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янка Багдановіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 (17) лістапада 1906
Памёр 13 ліпеня 1990(1990-07-13) (83 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мэмуарыст, публіцыст, пісьменьнік, паэт
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Багдановіч (неадназначнасьць).

Я́нка Анто́навіч Багдано́віч (псэўданімы і крыптанім: Я. Ваўштолскі; Янка Ваўштолскі; Я. Б.; 17 лістапада 1906, в. Гірбінята Ашмянскага павету, Віленскай губэрні, цяпер Валожынскі раён — 13 ліпеня 1990, Вільня) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, мэмуарыст.

Пасьля сьмерці бацькоў у 1918 жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час Першай сусьветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 працаваў у Друкарні імя Францішка Скарыны. Там-жа і жыў.

Публікаваўся з 1930 году. Адзін з выдаўцоў часопісу «Шлях моладзі» (1929-38). У гады 2-й сусьветнай вайны навучаўся ў Віленскай настаўніцкай сэмінарыі; адначасова і пасьля заканчэньня яе настаўнічаў.

У 1952 паступіў у Нова-Віленскі пэдагагічны інстытут, але 22 жніўня таго ж году арыштаваны. 13 кастрычніка 1952 году Вярхоўны Суд Летувіскай ССР прыгаварыў яго да 25-ці гадоў зьняволеньня. Пасьля суду яго перавезьлі на Лукішкі і пратрымалі там яшчэ амаль паўгоду. 23 сакавіка 1953 году Янку Багдановіча, разам зь яшчэ адным супрацоўнікам былой друкарні, Мар’янам Пецюкевічам адправілі, нарэшце, этапам у Ленінград.

Зь Ленінграду 5 красавіка іх этапавалі ў Волагду, а напрыканцы таго-ж месяца — у Варкуту. Працаваў на шахце № 8 у бугальтэрыі, пасьля — рахункаводам, настаўнікам, улікоўцам.

Магіла Янкі Багдановіча і ягонай жонкі Яніны, 2021

Рэабілітаваны ў верасьні 1956 году. Вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў настаўнічаць. Скончыў пэдагагічны інстытут. Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасьля ягонай сьмерці[1].

Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес, што на Антокалі.

  1. ^ Янка Багдановіч. На жыцьцёвым шляху: успаміны. — Менск .: Мастацкая літаратура, 1992. — 142 с. — 1800 ас. — ISBN 5-340-00716-2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]