(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Ян Сянкевіч — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Ян Сянкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Сянкевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 лютага 1995(1995-02-18)[1] (29 гадоў)
Рост 181 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Алімпія Эльблёнг[d]
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012 Нёман-Белкард[d] 1 (0)
2015—2017 Нёман Горадня 8 (0)
2017 Мікашэвічы 29 (11)
2018 Дняпро Магілёў 23 (0)
2019 Смалявічы 8 (2)
2019 Спадарожнік 15 (4)
2020 Ліда 12 (10)
2020 Гарадзея 7 (2)
2021 Смаргонь 10 (0)
2021—4 Алімпія Эльблёнг[d] 78 (17)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 кастрычніка 2023.

Ян Сянке́віч (нарадзіўся 18 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскай «Алімпіі з гораду Эльблёнгу.

Выхаванец ДЮСШ «Белкарду». З 2013 году пачаў выступаць за дубль гарадзенскага «Нёмана». У сэзоне 2014 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе гарадзенцаў. Перад сэзонам 2015 году значная колькасьць маладых гульцоў, у тым ліку і Сянкевіч, была пераведзеная да асноўнага складу. 21 сакавіка 2015 году дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), калі выйшаў у першай адзінаццатцы на пазыцыі левага паўабаронцы. 23 траўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне матча супраць «Менску» (0:2). У 2015—2016 гадах працягваў выступаць за дубль, зрэдку зьяўляючыся ў асноўным складзе гарадзенцаў.

У сэзоне 2017 году на правах арэнды выступаў за мікашэвіцкі «Граніт». З 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У пачатку 2018 году, пакінуўшы гарадзенскі клюб, далучыўся да магілёўскага «Дняпра», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[2]. У складзе магіляўчанаў стаў трывала зьяўляцца на полі, звычайна выходзячы на замену. У лютым 2019 году, калі стала вядома пра аб’яднаньне «Дняпра» зь менскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у сталічны клюб, але не падышоў ім. У выніку, у сакавіку 2019 году далучыўся да «Смалявічаў» і неўзабаве склаў працоўную ўгоду[3]. У складзе смалявіцкай камандзе часьцей выходзіў на замену. У ліпені 2019 году быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[4], дзе чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену.

У лютым 2020 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[5], аднак пазьней пакінуў клюб і на сэзон 2020 году быў заяўлены ў складз «Ліды». Стаў адным з ключавых гульцоў лідзкай каманды, з 10 галамі ачолеўшы сьпіс бамбардзіраў Першай лігі. У ліпені 2020 году далучыўся да «Гарадзеі»[6]. Спачатку трывала зьяўляўся ў складзе, але з кастрычніка пераважна пачаў заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2021 году трэнаваўся зь «Іслаччу» і мазырскай «Славіяй», а ў лютым далучыўся да «Смаргоні» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Гуляў у стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 году перайшоў у польскі клюб «Алімпія» з Эльблёнгу[8].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 4 0
2016 Найвышэйшая ліга 4 0
Граніт 2017 Першая ліга 29 11
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 23 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]