28 лютага
Выгляд
← люты → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 год Усе дні |
28 лю́тага — 59-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 307 дзён (306 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1468 — у Вялікім Княстве Літоўскім прымаецца першы крымінальны кодэкс, так званы Судзебнік, які яшчэ называюць Статутам Казіміра. Напісаны ён быў на старабеларускай мове і спарадкаваў усе віды злачынстваў і пакараньняў
- 1609 — Вайна Рэчы Паспалітае са Швэцыяй: войска гетмана вялікага Яна Караля Хадкевіча распачало аблогу Парнава
- 1768 — была створаная Барская канфэдэрацыя
- 1835 — выйшаў у сьвет першы друкаваны звод фінскага эпасу «Калевала»
- 1854 — заснаваная Рэспубліканская партыя ЗША
- 1916 — у Вільні выйшаў першы нумар беларускае газэты «Гоман»
- 1920 — Антон Луцкевіч пакінуў пасаду старшыні Рады БНР
- 1922 — Ангельшчына вызнала незалежнасьць Эгіпту
- 1935 — амэрыканскі хімік Ўолес Карозэрс сынтэзаваў нэйлон
- 1991 — завяршэньне вайны ў Пэрсыдзкай затоцы
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1683 — Рэнэ Рэамюр, францускі вучоны, вынаходнік тэрмомэтра
- 1801 — Мацей Казімер Валанчэўскі, рэлігійны дзеяч, летувіскі пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік
- 1880 — Мартырас Сар'ян, армянскі мастак
- 1886 — Макс Фасмэр, нямецкі мовазнаўца
- 1897 — Васіль Юшкевіч, савецкі вайскавод, генэрал-палкоўнік
- 1935 — Леанід Калодзежны, беларускі пісьменьнік
- 1937 — Георгі Галенчанка, беларускі гісторык, кнігазнавец
- 1942 — Дына Дзоф, легендарны італьянскі футбаліст, брамнік, чэмпіён сьвету 1982 году
- 1942 — Браян Джонз, рок-музыка, гітарыст The Rolling Stones
- 1944 — Зэп Маер, легендарны нямецкі футбаліст, брамнік, чэмпіён сьвету 1974 году
- 1951 — Урал Латыпаў, беларускі палітычны дзеяч
- 1958 — Натальля Эстэмірава, расейская праваабаронца, журналіст
- 1958 — Барыс Сьвятлоў, беларускі грамадзкі й дзяржаўны дзяяч
- 1982 — Наталя Вадзянава, расейская фотамадэль
- 1984 — Караліна Куркова, чэская топ-мадэль
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1525 — Куаўтэмок, апошні кіраўнік ацтэкаў
- 1616 — Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, вандроўнік
- 1708 — Стэфан Тызэнгаўз, з роду Тызэнгаўзаў гербу Буйвал І
- 1941 — Альфонс XIII, гішпанскі кароль
- 1942 — Канстантын Кернажыцкі, беларускі гісторык