DNS
Domain Name System (DNS; па-беларуску: сыстэма дамэнных імёнаў) — герархічная разьмеркаваная сыстэма найменьня кампутараў, службаў і іншых рэсурсаў, далучаных да Інтэрнэту ці прыватнай сеткі. DNS захоўвае зьвесткі пра дамэнныя імёны і злучае іх з удзельнікамі сеткі. Служба DNS займаецца апрацоўкай запытаў ад іншых удзельнікаў на разьвязаньне сувязі паміж дамэнным імем і ўдзельнікам сеткі і вяртае крыніцы запыту выніковы адрас. Такім чынам, DNS зьяўляецца адной з найістотнейшых частак Інтэрнэту, безь якой ён ня можа функцыянаваць.
Асноўнай задачай DNS зьяўляецца пераўтварэньне імя хоста, зразумелага для чалавека, у IP-адрас, зразумелы для кампутара. Для ўзору: www.example.com будзе пераўтвораны ў адрасы 192.0.43.10
(IPv4) і 2620:0:2d0:200::10
(IPv6). У гэтым служба DNS цалкам падобная да тэлефоннай кнігі, але зьвесткі ў DNS бесьперапынна зьмяняюцца і абнаўляюцца, што дазваляе зьмяняць фактычны адрас рэсурса (IP-адрас), не зьмяняючы зручнае ў карыстаньні дамэннае імя ў адрасах электроннай пошты і URL.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]DNS — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў