DreamHack — арґанізатар кібэрспартовых спаборніцтваў, якія праходзяць два разы на рок у швэдзкім месьце Ёнчэпінґу ў фармаце LAN-party. Па колькасьці ўдзельнікаў дадзены фэст трымае сусьветны рэкорд, прызнаны кнігаю рэкордаў Ґінэса[1].
У рамках фэсту, у розныя рокі праходзілі спаборніцтвы па такіх гульнях, як Counter-Strike, QuakeLive, StarCraft, WarCraft 3, World of WarCraft. Пачыная з DreamHack Winter 2010 таксама праводзяцца турніры па StarCraft 2 ды League of Legends. Зь сьнежня 2011 у сьпіс дысцыплінаў улучаная Dota 2. А ў 2012 годзе, у сьпіс дысцыплінаў упершыню трапіла гульня World of Tanks і ў той жа самы час, з турніру прыбралі Counter-Strike 1.6.
У 2010 годзе ў рамках DreamHack прайшоў толькі адзін турнір па StarCraft 2. Арґанізатары запрасілі наймацнейшых гульцоў Эўропы й Амэрыкі і некалькіх карэйскіх кібэрспартоўцаў, не задзейнічаных на той момант у лізе GSL. Фармат турніру складаўся з ґрупавога раўнду і алімпійскае сыстэмы. Прызэры DreamHack Winter 2010:
У 2011 годзе арґанізатары DreamHack, акрамя двух традыцыйных турніраў на летнім і зімовым фэсты, правялі таксама два буйныя турніры па запросах ў Стакгольме і Валенсіі. Ніжэй прыведзеныя прызэры асноўных турніраў DreamHack 2011 року: