MS-DOS
Выгляд
MS-DOS | |
Прыклад інтэрфэйсу каманднага радка MS-DOS, які паказвае, што бягучы каталёг - корань дыска C | |
Распрацоўнік | |
---|---|
Microsoft | |
Выпускі | |
Сямейства АС | DOS |
Першы выпуск | жнівень 1981 |
Апошні стабільны рэліз | 8.0 (16 верасьня 2000 г. ) |
Мовы | шматмоўная |
Мовы праграмаваньня | мова асэмблера |
Тып ядра | маналітнае |
Паўплываў на | Microsoft Windows |
Стандартны інтэрфэйс | інтэрфэйс каманднага радка, тэкставы |
Ліцэнзія | прапрыетарная |
Бягучы стан | |
гістарычная |
MS-DOS (па-ангельску: Microsoft Disk Operating System) — дыскавая апэрацыйная сыстэма для кампутараў на базе архітэктуры x86. MS-DOS — самая вядомая АС сярод сямейства DOS-сумяшчальных апэрацыйных сыстэмаў і самая выкарыстоўваемая сярод IBM PC-сумяшчальных кампутараў з 1980-х да сярэдзіны 1990-х гадоў, пакуль яе ня выціснулі апэрацыйныя сыстэмы з графічным карыстальніцкім інтэрфэйсам, у асноўным зь сямейства Microsoft Windows[1].
MS-DOS — неафіцыйны гібрыд апэрацыйных сыстэмаў CP/M і Unix, які ўзяў прастату і легкаважнасьць ад першай і вялікую частку функцыяналу ад другой. Гэта гнуткая апэрацыйная сыстэма, не патрабавальная да рэсурсаў ПК.