(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Nokia 3310 — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Nokia 3310

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Nokia 3310
Nokia 3310
Вытворца Nokia
Дыяпазоны частасьцяў GSM 900, GSM 1800
Папярэднік Nokia 3210
Наступнік Nokia 3410 і Nokia 1100
Тып корпусу клясычны
Маса 133 г
Памеры 113×48×22 мм, 97 см³
Апэрацыйная сыстэма Nokia OS[d]
Пярэдняя камэра не
Інтэрфэйсы не

Nokia 3310 — двухдыяпазонны (GSM 900/1800) сотавы тэлефон фірмы Nokia. Выпушчаны ў чацьвёртым квартале 2000, прыйдучы на зьмену мадэлі Nokia 3210. Nokia 3310 — адна з самых удалых мадэляў у гісторыі: было прададзена больш 100 мільёнаў апаратаў.

Апісаньне канструкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Nokia 3310 кампактны, хоць даволі цяжкі (133 г.) апарат з манахромным вадкакрысталічным дысплеем, які падтрымлівае разрозьненьне 84 на 48 піксэляў. Форма яго — зьлёгку закруглены паралелепіпэд, ён зручна ляжыць у далоні. Акрамя дзесяці лічбавых (0—9) клявіш, клявішы «*» і «#» ён мае таксама пяць функцыянальных — скід (адмена, выхад на верхні ўзровень мэню), клявішы «наперад» і «назад», а таксама «галоўную» вялікую клявішу (служыць для выкліку мэню, выбару пунктаў і да т. п.) і наверсе тэлефона клавішу ўключэньня/выключэньня/выбару профіля.

У ніжняй частцы корпуса маюцца раздымы для падлучэньня прылады зарада акумулятара і гарнітуры (або аўтамабільнага камплекта тыпу «hands free»). Кнопка ўключэньня сілкаваньня знаходзіцца на верхнім тарцы тэлефона. Стандартнага інтэрфэйсу для абмену дадзеных з кампутарам або іншымі апаратамі не прадугледжана, аднак маецца магчымасьць перапрашыўкі ўнутранай праграмы з дапамогай адмысловага кабэля.

Асабовая і задняя панэлі здымныя, што дазваляе зьмяняць вонкавы выгляд апарата. Таксама карыстачу даступныя «застаўкі» на экран і мэлёдыі для сыгналу выкліку, якія можна загрузіць або стварыць самастойна з дапамогай убудаванага рэдактара мэлёдый (маецца магчымасьць прызначыць асобны сыгнал для любога абанэнта).

Праграмнае забесьпячэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя непасрэдна функцый ажыцьцяўленьня і прыёму званкоў і абмену імгненнымі паведамленьнямі (падтрымліваецца сыстэма T9), убудаванае праграмнае забесьпячэньне апарата ўключае прыкладаньні: «Таймэр», «Будзільнік», «Калькулятар», сыстэму галасавога набору, а таксама чатыры гульні — «Snake II», «Pairs II», «Space Impact» і «Bantumi». Блякаваньне клявіятуры толькі ручное.

  • Nokia 3315 (азіяцкая вэрсія апарата, мае ўбудаваны рэдактар выяваў для абмену праз SMS, аўтаматычнае блякаваньне клявіятуры і некаторыя іншыя зьмены)
  • Nokia 3330 (адрозьніваецца ад базавай вэрсіі колерам корпуса, тыпам акумулятара ў камплекце, наяўнасьцю WAP і адной дадатковай гульнёй)
  • Nokia 3350 (азіяцкая вэрсія апарата, аналягічная вэрсіі 3315, дададзены WAP і разрашэньне экрана павялічана да 96 на 64 піксэля)
  • Nokia 3390 (паўночнаамэрыканская мадэль, працуе ў дыяпазоне GSM 1900)
  • Nokia 3395 (паўночнаамэрыканская мадэль, аналягічная 3390 з даданьнем функцый мадэлі 3315)

Коды для тэлефона

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • *#06# — адлюстроўвае нумар IMEI
  • *#0000# — адлюстроўвае нумар вэрсіі


Тэхнічныя характарыстыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэхнічныя характарыстыкі Nokia 3310
Агульныя характарыстыкі
Дата выхаду на рынак 2000 г.
Дыяпазоны частасьцяў GSM 900, GSM 1800
SAR 0.96 Вт/кг
Памеры й вага
Вага 133 г
Памер 113x48x22 мм
Аб’ём 97 см³
Канструкцыя
Тып корпусу трубка
Канструкцыя джойсьцік
Раздым для вонкавай антэны ёсьць
Антэна убудаваная
Зьменнныя панэлі ёсьць
Варыянты колеру корпусу Arctic Silver, Himalaya White, Iceberg Grey, Polar Blue, Sahara Yellow, Vesuvius Red
Матэрыял корпусу плястык
Званкі
Тып мэлёдыяў 20-галосная паліфанія
Лік мэлёдый 35
Вібразванок ёсьць
Сувязь
Інтэрфэйсы не
Доступ у інтэрнэт не
Паведамленьні
Дадатковыя функцыі SMS увод тэксту са слоўнікам (T9 Text Input®), шаблёны паведамленьняў
Іншыя функцыі
Гучная сувязь (убудаваны дынамік) не
Рэжымы кадаваньня гуку HR, FR, EFR ёсьць
Экран
Тып экрана манахромны экран
Памер экрана 84x48 (5 радкоў)
Падсьвятленьне зялёная сьвятлодыёдная
Беларусіфікаваньне няма
Мультымэдыйныя магчымасьці
Убудаваная фотакамэра не
Дыктафон не
Гульні ёсьць
Аб’ём убудаванай памяці няма дадзеных
Акумулятар
Тып акумулятара Ni-MH
Ёмістасьць акумулятара 900 мАг
Час гутаркі 2 гадзіны, 30 хвілін — 4 гадзіны, 30 хвілін
Час чаканьня 55 — 260 гадзін
Час зарадкі 4 гадзіны
Запісная кніжка і арганайзэр
Запісная кніжка ў апараце ёсьць
Арганайзэр будзільнік

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Nokia 3310сховішча мультымэдыйных матэрыялаў