SIG-Sauer P220
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
SIG-Sauer P220 | |
---|---|
SIG-Sauer P220 | |
Тып | пісталет |
Краіна паходжаньня | Швайцарыя |
Гісторыя вытворчасьці | |
Вытворца | Schweizerische Industrie Gesellschaft |
Характарыстыкі | |
Вага | 730—735 г |
Даўжыня | 198 мм |
Даўжыня ствала | 112 мм |
Патрон | 9×19 мм Пара |
Від боясілкаваньня | набойнік на 7—10 набояў |
Прыцэл | адкрыты |
SIG-Sauer P220 — пісталет вытворчасьці швайцарскай кампаніі Schweizerische Industrie Gesellschaft.
Распрацоўка новага вайсковага пісталета для Швайцарскага войска на замену вельмі якаснаму, але і вельмі дарагому і маральна састарэламу пісталету SIG P210 была пачатая ў пачатку 1970-х гадоў. Паводле патрабаваньняў войска, новы пісталет павінен быў валодаць традыцыйнай для швэйцарскай зброі высокай надзейнасьцю і дакладнасьцю стральбы, невялікай масай, самаўзводным ударна-спускавым мэханізмам, і, што немалаважна, умераным коштам. Вядомая швайцарская кампанія SIG распрацавала такі пісталет, і ў сярэдзіне 1970-х ён быў прыняты на ўзбраеньне пад пазначэньнем Pistole 75. Пісталет, несумнеўна, меў вялікі экспартны патэнцыял, але ў сілу цьвёрдых абмежаваньняў, накладзеных швайцарскім заканадаўствам, яго экспарт быў абмежаваны. Таму кампанія SIG уступіла ў альянс з вядомым нямецкім вытворцам зброі, кампаніяй J. P. Sauer & Sohns, што дазволіла наладзіць выпуск пісталетаў, якія атрымалі камэрцыйнае пазначэньне SIG-Sauer P220. З 1981 года быў прыняты на ўзбраеньне ў арміі і паліцыі Японіі, Аўстрыі, Францыі і шэрагу іншых краін. З 1977 году паступіў на рынак ЗША кампаніямі «FN Browning» і «Hawes National Corp. of Van Nuys». У ЗША пісталеты SIG — Sauer P220 пастаўляліся пад патроны 9×19 мм Парабэлум, .38 Super і .45 ACP.
Зьвесткі для розных мадэляў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калібр | 9 мм | 7,65 мм | 0.45 | 0.38 | 0.22 |
Маса без набойніка (г) | 730 | 765 | 730 | 750 | 785 |
Маса пустога набойніка (г) | 80 | 80 | 70 | 70 | 95 |
Даўжыня (мм) | 198 | 198 | 198 | 198 | 198 |
Даўжыня ствала (мм) | 112 | 112 | 112 | 112 | 112 |
Даўжыня прыцэльнай лініі (мм) | 160 | 160 | 160 | 160 | 160 |
Пачатковая хуткасьць кулі (м/с) | 345 | 365 | 245 | 355 | 295 |
Практычная хуткастрэльнасьць (стр./хвіл) | 40 | 40 | 40 | 40 | 40 |
Ёмістасьць набойніка (наб.) | 9 | 9 | 7 | 9 | 10 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]SIG-Sauer P220 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|