Сава (гістарычная правінцыя)
Сава (фінск.: Savo, таксама Савалакс ад шведск.: Savolax, Савонія ад лац.: Savonia) — гістарычная правінцыя Фінляндыі ва ўсходняй частцы краіны, паміж Карэліяй і Хямэ, у наш час падзелена паміж правінцыямі Паўднёвае Сава і Паўночнае Сава. Сталіца — горад Саванліна. Тэрыторыя Сава стала ядром фармавання адной з народнасцей фінскага этнаса — савакатаў.
![Герб правінцыі Сава](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9e/Savo.vaakuna.svg/100px-Savo.vaakuna.svg.png)
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Historical_province_of_Savonia_in_Finland.png/180px-Historical_province_of_Savonia_in_Finland.png)
Чырвоным пазначаны межы сучасных правінцый
Гісторыя Сава
правіцьУ тыя стагоддзі, калі Фінляндыя знаходзілася ў складзе Швецыі, правінцыя ўваходзіла ў склад зямлі Эстэрландыя (Эстэрланд, шведск.: Österland) пад імем Савалакс.