(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Інана: Розніца паміж версіямі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Інана: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20: Радок 20:


Даследчыкі высунулі 2 асноўныя [[гіпотэза|гіпотэзы]] для тлумачэння загадкавай постаці Інаны. Першая ўяўляе Інану як багіню, прынятую шумерамі ў [[Семіты|семітаў]] або дашумерскіх насельнікаў Месапатаміі, каб запоўніць лакуны ў сваім [[пантэон]]е. Другая разглядае Інану як сінкрэтычную багіню, што паступова аб'яднала ў сябе вобразы і функцыі іншых багоў.
Даследчыкі высунулі 2 асноўныя [[гіпотэза|гіпотэзы]] для тлумачэння загадкавай постаці Інаны. Першая ўяўляе Інану як багіню, прынятую шумерамі ў [[Семіты|семітаў]] або дашумерскіх насельнікаў Месапатаміі, каб запоўніць лакуны ў сваім [[пантэон]]е. Другая разглядае Інану як сінкрэтычную багіню, што паступова аб'яднала ў сябе вобразы і функцыі іншых багоў.

Існуе і трэцяя гіпотэза, найчасцей высоўваемая [[астралогія|астролагамі]]. Яны засяроджваюць галоўную ўвагу на тым, што Інана сімвалізуе сабою планету [[Венера (планета)|Венера]]. Той факт, што некаторыя міфы накшталт зыходжання Інаны ў замагільны свет і падмана ёю [[Энкі]], могуць адлюстроўваць рух Венеры на небе, не аднойчы сцвярджаўся сур'ёзнымі навукоўцамі. Астролагі выказваюць думку, што супярэчлівы характар Інаны таксама адлюстроўвае ўяўленні пра ўздзеянне Венеры на лёс людзей.


== У літаратуры ==
== У літаратуры ==

Версія ад 14:53, 26 лістапада 2021

Інана
Выява з фасада храма Інаны ва Уруку, 2 тысячагоддзе да н.э.
Выява з фасада храма Інаны ва Уруку, 2 тысячагоддзе да н.э.
Багіня кахання
Міфалогія Шумера-акадская
Пол жанчына
Бацька Нана
Маці Нінгал
Браты і сёстры Уту, Эрэшкігаль
Муж Думузі, Ан
Дзеці магчыма Шара
У іншых культурах Іштар, Астарта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інана (шум. 𒀭𒈹) — багіня кахання, урадлівасці, сям'і і вайны ў шумераў.

Паходжанне

Інана і яе акадскі варыянт Іштар з'яўляліся адной з найбольш важных і папулярных багінь у міфалогіі старажытнай Месапатаміі. Разам з гэтым, асірыялогі даўно заўважылі, што у яе не было ясна акрэсленых функцый. Так, Інана выступала ў якасці багіні кахання і прыгажосці, але ў шумераў мелася і асобная багіня кахання Наная. Інана адказвала за цяжарнасць жанчын і роды, але ніколі не лічылася багіняй-маці. Яна разглядалася як ваяўнічая і помслівая, але не захіляла сваім вобразам багоў вайны. Здаецца, гэта разумелі ўжо ў старажытнасці. У рэлігійным гімне, у якім апавядаецца пра тое, як Энкі размяркоўвае функцыі паміж бажаствамі, Інана не атрымоўвае ад яго нічога, паколькі ўжо мае свой надзел. Узгаданым надзелам быў храм Эана ва Уруку, дзе культ Інаны падтрымліваўся з першай паловы 3 тысячагоддзя да н. э. або нават раней. У эпасе, прысвечаным аднаму з першых урукскіх валадароў Энмеркару, падкрэслівалася, што Інана была на баку менавіта Урука у барацьбе з міфічнай краінай Арата, адкуль быццам бы паходзіла.

Даследчыкі высунулі 2 асноўныя гіпотэзы для тлумачэння загадкавай постаці Інаны. Першая ўяўляе Інану як багіню, прынятую шумерамі ў семітаў або дашумерскіх насельнікаў Месапатаміі, каб запоўніць лакуны ў сваім пантэоне. Другая разглядае Інану як сінкрэтычную багіню, што паступова аб'яднала ў сябе вобразы і функцыі іншых багоў.

Існуе і трэцяя гіпотэза, найчасцей высоўваемая астролагамі. Яны засяроджваюць галоўную ўвагу на тым, што Інана сімвалізуе сабою планету Венера. Той факт, што некаторыя міфы накшталт зыходжання Інаны ў замагільны свет і падмана ёю Энкі, могуць адлюстроўваць рух Венеры на небе, не аднойчы сцвярджаўся сур'ёзнымі навукоўцамі. Астролагі выказваюць думку, што супярэчлівы характар Інаны таксама адлюстроўвае ўяўленні пра ўздзеянне Венеры на лёс людзей.

У літаратуры

Інана — гераіня многіх шумерскіх і акадскіх літаратурных твораў. Часам у іх яна адыгрывае дадатковую сюжэтную ролю. Так, яна з'яўляецца перад Зіўсудрой пасля сусветнага патопа, каб упэўніць яго ў тым, што катастрофа была задумай Энлілем, і аплаквае гібель чалавецтва. У эпасе пра Гільгамеша Інана патрабуе ў валадара Урука, каб той ажаніўся на ёй, але атрымоўвае адмову і помсціць, становіцца прычынай смерці Энкіду.

Спасылкі