(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Першабытнае грамадства: Розніца паміж версіямі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Першабытнае грамадства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.2) (робат дадаў: pfl:Vorgschischd
EmausBot (размовы | уклад)
Радок 70: Радок 70:
[[gl:Prehistoria]]
[[gl:Prehistoria]]
[[he:פרהיסטוריה]]
[[he:פרהיסטוריה]]
[[hi:प्रागैतिहास]]
[[hi:प्रागैतिहासिक काल]]
[[hif:Purana itihaas]]
[[hif:Purana itihaas]]
[[hr:Prapovijest]]
[[hr:Prapovijest]]

Версія ад 18:40, 5 лютага 2013

Першабытнае грамадства (абшчынна-родавае, родавае грамадства) — умоўная назва перыяду ў гісторыі чалавецтва ад з'яўлення чалавека да з'яўлення першых класавых грамадстваў або паводле іншага вызначэння да з'яўлення пісьмовай гісторыі, т.б. да з'яўленная пісьменнасці. Часавыя межы перыяду вызначаюцца прыблізна ад 2,5 млн. гадоў таму да 8–5 тыс. гадоў таму, але і ў наш час існуюць перыферыйныя грамадствы, якія жывуць першабытнаабшчынным ладам.

Характарызуецца калектыўнай працай і спажываннем. Пачало складвацца больш як 1,5 млн. г. назад. Развівалася разам са станаўленнем чалавека, удасканаленнем метадаў выкарыстання гатовых дароў прыроды, а потым і развіццём прадукцыйных сіл.

Перыядызацыя

Першабытнае грамадства прайшло некалькі этапаў станаўлення і развіцця: першабытны чалавечы статак (праабшчына), ранняя родавая абшчына (каменны век), пазнародавая патрыярхальная абшчына (бронзавы век), распад родаплемяннога ладу і пераход да феадалізму (жалезны век).

Перыядызацыя Л.Г.Моргана

Спроба першай перыядызацыі гісторыі першабыінага грамадства належыць амерыканскаму этнолагу Л.Г.Моргану. Раўналежна існуюць некалькі сацыяльных і агульная (гістарычная) перыядызацыя.

Морган падзяліў эпохі дзікасці, варварства і цывілізацыі на ніжнюю, сярэднюю і вышэйшую прыступцы. Асноўны крытэры - узровень развіцця прадукцыйных сіл ("прагрэс у вытворчасці сродкаў да жыцця"). У плыні часу выявіліся недахопы яго перыядызацыі, гэта значыць адсутнасць у цэлага шэрагу этнічных груп вынаходстваў і адкрыццяў.

Іншыя перыядызацыі

Існуе некалькі перыядызацый гісторыі першабытнага грамадства, кожная з якіх адлюстроўвае характар дысцыплін, што ўдзельнічалі ў яе распрацоўцы — археалагічная, палеаантрапалагічная (бiялагiчная) і агульнагістарычная. Археалагiчная перыядызацыя паводле галоўнага матэрыялу для вырабу прылад працы ў асноўным змяшчае першабытнае грамадства ў каменны век (2,5 млн. г. таму – ~4000 да н.э.). Бiялагiчная падзяляе гісторыю першабытнага грамадства паводле эвалюцыi ў антрапалагiчным выглядзе чалавека: архантрап, палеаантрап, неаантрап (лац.: Homo sapiens — чалавек разумны). Агульнагістарычная — паводле змен у сацыяльна-эканамiчных фармацыях: праабшчына (першабытны чалавечы статак), раннерадавая абшчына, познарадавая абшчына.

Мастацтва

Наскальныя малюнкі ў пячоры Альтаміра, Іспанія

Пачатковыя імпульсы выяўленчай дзейнасці вядомы ў неандэртальцаў, фарміраванне першабытнага мастацтва адносіцца да позняга палеаліту і паяўлення сучаснага чалавека (40—30 тыс. г. назад).

Самыя раннія творы, выкананыя першабытным чалавекам, — наскальныя малюнкі, скульптуры з косці і дрэва, побытавыя прадметы, упрыгожаныя арнаментам. Старажытныя людзі не толькі стваралі патрэбныя ім рэчы, але і ўпрыгожвалі іх, выконваючы выявы, што апавядалі аб рэчаіснасці, падзеях з жыцця. Прычынай узнікнення мастацтва з'яўляецца развіццё грамадства і яго асновы — працы. Менавіта яна фарміравала пачуцці, прымушала асобу бачыць якасную разнастайнасць і багацце свету, выхоўвала такія паняцці, як мэтазгоднасць, адпаведнасць формы прадмета яго прызначэнню. Працэс працы ўплываў на ўяўленні чалавека аб сіметрыі, меры і ўпарадкаванасці, прыгажосці, гармоніі. Вялікую ролю ў развіцці мастацтва адыгрывалі свядомасная мэтанакіраваная дзейнасць асобы, наяўнасць папярэдняй задумы, якую трэба было ажыццяўляць. Мастацкая творчасць чалавека была звязана з яго ўяўленнямі, верай у магчымасць змяніць рэчаіснасць, напрыклад пры дапамозе магічных танцаў, якія імітавалі сцэны палявання, ці выяў жывёл («забіўшы» іх, можна было спадзявацца на поспехі ў сапраўдным паляванні).

У жыцці першабытнага чалавека праца, мастацтва, культавыя ўяўленні, пачаткі навуковых ведаў не былі адасобленымі. Яны існавалі ў жыцці і свядомасці злітна, сінкрэтычна. Чалавек не вылучаў сябе з прыроды, а ўспрымаў уласную асобу як частку яе працэсаў і з'яў. Першапачаткова мастацтва не было аформлена ў асобны від дзейнасці і было звязана з працоўным працэсам, паляўнічай (пазней і аграрнай) магіяй, выяўляла асноўныя жыццёвыя інтарэсы і светаўяўленне першабытнага чалавека, адухоўленне сіл прыроды (анімізм), культ жывёл — прабацькоў роду (татэмізм) і інш. Сярод матываў першабытнага мастацтва пашыраны гравіраваныя, рэльефныя і жывапісныя выявы (наскальнае мастацтва) жывёл — аб'ектаў палявання, схематычныя фігуры чалавека. Характэрныя абагульнена-выразныя скульптурныя фігуркі жывёл і іх гравіраваныя выявы на косці і камені, просты геаметрычны арнамент на посудзе і прыладах працы, пятрогліфы.

Літаратура

  • Алексеев В.П., Першиц А.И. История первобытного общества. М., 1999; М., 2001.
  • Першабытнае грамадства // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.

Шаблон:Пачатак артыкулу


Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA