Познань: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др clean up using AWB |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) |
||
Радок 127: | Радок 127: | ||
[[Катэгорыя:Гарады Вялікапольскага ваяводства]] |
[[Катэгорыя:Гарады Вялікапольскага ваяводства]] |
||
[[Катэгорыя:Гарады Польшчы на правах павета]] |
[[Катэгорыя:Гарады Польшчы на правах павета]] |
||
[[Катэгорыя:Паветы Польшчы]] |
|||
[[Катэгорыя:Гарады Польшчы]] |
[[Катэгорыя:Гарады Польшчы]] |
Версія ад 14:35, 16 жніўня 2015
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
По́знань ці Пазна́нь (па-польску: Poznań, па-лацінску Posnania, па-нямецку Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i вялікапольскага ваяводства. Пятае па колькасці насельніцтва горада ў Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань - Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км[2]. Насельніцтва - 547 161 жыхароў (2014 год)[3].
Апісанне горада
Познань гэта дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, імпетнай гаспадарцы, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань ёсць таксама вялікім цэнтрам прамысловасці.
У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных, вышэйшых школаў і прыватных, адукуючых некалькі дзесяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.
Гаспадарка
Каля горада прабягае аўтастрада A2, міжнародны шлях Берлін — Варшава — Мінск — Масква.
Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.
Геаграфічныя каардынаты
- Даўжыня ў кіламетрах:
- найшырэйшая (NW – SE) — 26 км
- найменшая (NE – SE) — 10,6 км
Вышэйшыя ўстановы
Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:
- Універсітэт імя Адама Міцкевіча
- Медыцынская Акадэмія імя Кароля Марцінкоўскага ў Познані
- Сельскагаспадарчая Акадэмія ў Познані
- Эканамічная Акадэмія ў Познані
- Акадэмія фізічнага Выхавання ў Познані
- Акадэмія Мастацтваў у Познані
- Музычная Акадэмія ў Познані
- Познаньская Палітэхніка
- Заходні Інстытут імя Зігмунта Вайцяхоўскага
Культура
З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб'ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.
Гарады-пабрацімы
- Асэн
- Брно
- Гановер
- Нотынгемшыр
- Неблус
- Пазуэла-дэ-Аляркон
- Рэнес
- Таледа
- Харкаў
- Чыкага
- Шэньчжэнь
- Ювескюле
Турызм
-
Казляняткі на познаньскай ратушы
-
Старамесце ўначы
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі -
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Познань