Познань: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Гарады-пабрацімы: арфаграфія |
|||
Радок 104: | Радок 104: | ||
* {{Сцяг Іспаніі}} [[Пазуэла-дэ-Аляркон]] |
* {{Сцяг Іспаніі}} [[Пазуэла-дэ-Аляркон]] |
||
* {{Сцяг Францыі}} [[Рэнес]] |
* {{Сцяг Францыі}} [[Рэнес]] |
||
* {{Сцяг ЗША}} [[ |
* {{Сцяг ЗША}} [[Таліда]] |
||
* {{Сцяг Украіны}} [[Харкаў]] |
* {{Сцяг Украіны}} [[Харкаў]] |
||
* {{Сцяг ЗША}} [[Чыкага]] |
* {{Сцяг ЗША}} [[Чыкага]] |
Версія ад 10:04, 10 кастрычніка 2022
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
По́знань[2][3] (польск.: Poznań, па-лацінску Posnania, па-нямецку Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i Велікапольскага ваяводства. Пяты па колькасці насельніцтва горад у Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань — Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км[4]. Насельніцтва — 547 161 жыхароў (2014 год)[5].
Апісанне горада
Познань — дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, імпетнай гаспадарцы, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань ёсць таксама вялікім цэнтрам прамысловасці.
У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных, вышэйшых школаў і прыватных, адукуючых некалькі дзесяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.
Гаспадарка
Каля горада пралягае аўтастрада A2, міжнародны маршрут Берлін — Варшава — Мінск — Масква.
Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.
Геаграфічныя каардынаты
- Даўжыня ў кіламетрах:
- найшырэйшая (NW — SE) — 26 км
- найменшая (NE — SE) — 10,6 км
Вышэйшыя ўстановы
Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:
- Універсітэт імя Адама Міцкевіча
- Медыцынская Акадэмія імя Караля Марцінкоўскага ў Познані
- Сельскагаспадарчая Акадэмія ў Познані
- Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт ў Познані
- Акадэмія фізічнага Выхавання ў Познані
- Акадэмія Мастацтваў у Познані
- Музычная Акадэмія ў Познані
- Пазнаньская Палітэхніка
- Заходні Інстытут імя Зігмунта Вайцяхоўскага
Культура
З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб'ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.
Гарады-пабрацімы
- Асэн
- Брно
- Гановер
- Нотынгемшыр
- Неблус
- Пазуэла-дэ-Аляркон
- Рэнес
- Таліда
- Харкаў
- Чыкага
- Шэньчжэнь
- Ювяскюля
Турызм
-
Казляняткі на пазнаньскай ратушы
-
Старамесце ўначы
Вядомыя асобы
- Надзея Аляксандраўна Юўчанка (нар. 1946) — беларускі музыказнавец.
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Познань. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі -
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Познань