Познань
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
По́знань[2][3] (польск.: Poznań, па-лацінску Posnania, па-нямецку Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i вялікапольскага ваяводства. Пятае па колькасці насельніцтва горада ў Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань — Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км[4]. Насельніцтва - 547 161 жыхароў (2014 год)[5].
Апісанне горада
Познань гэта дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, імпетнай гаспадарцы, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань ёсць таксама вялікім цэнтрам прамысловасці.
У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных, вышэйшых школаў і прыватных, адукуючых некалькі дзесяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.
Гаспадарка
Каля горада прабягае аўтастрада A2, міжнародны шлях Берлін — Варшава — Мінск — Масква.
Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.
Геаграфічныя каардынаты
- Даўжыня ў кіламетрах:
- найшырэйшая (NW – SE) — 26 км
- найменшая (NE – SE) — 10,6 км
Вышэйшыя ўстановы
Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:
- Універсітэт імя Адама Міцкевіча
- Медыцынская Акадэмія імя Кароля Марцінкоўскага ў Познані
- Сельскагаспадарчая Акадэмія ў Познані
- Эканамічная Акадэмія ў Познані
- Акадэмія фізічнага Выхавання ў Познані
- Акадэмія Мастацтваў у Познані
- Музычная Акадэмія ў Познані
- Пазнаньская Палітэхніка
- Заходні Інстытут імя Зігмунта Вайцяхоўскага
Культура
З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб'ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.
Гарады-пабрацімы
Асэн
Брно
Гановер
Нотынгемшыр
Неблус
Пазуэла-дэ-Аляркон
Рэнес
Таледа
Харкаў
Чыкага
Шэньчжэнь
Ювескюле
Турызм
-
Казляняткі на пазнаньскай ратушы
-
Старамесце ўначы
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Познань. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі -
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Познань