(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Познань — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Познань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Познань
польск.: Poznań
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Posen
Горад з
Плошча
261,91 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
550 742[1] чалавек (2013)
Шчыльнасць
2103 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +48 61
Паштовыя індэксы
60-001 — 61-890
Аўтамабільны код
PO
TERC
3064011
Афіцыйны сайт
poznan.pl (польск.)(англ.)(ням.)(укр.)(ням.)
Познань на карце Польшчы
Познань (Польшча)
Познань

По́знань ці Пазна́нь (польск.: Poznań, па-лацінску Posnania, па-нямецку Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i вялікапольскага ваяводства. Пятае па колькасці насельніцтва горада ў Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань — Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км[2]. Насельніцтва - 547 161 жыхароў (2014 год)[3].

Апісанне горада

Познань гэта дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, імпетнай гаспадарцы, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань ёсць таксама вялікім цэнтрам прамысловасці.

У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных, вышэйшых школаў і прыватных, адукуючых некалькі дзесяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.

Гаспадарка

Каля горада прабягае аўтастрада A2, міжнародны шлях БерлінВаршаваМінскМасква.

Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.

Геаграфічныя каардынаты

  • Даўжыня ў кіламетрах:
    • найшырэйшая (NW – SE) — 26 км
    • найменшая (NE – SE) — 10,6 км

Вышэйшыя ўстановы

Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:

Культура

З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб'ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.

Гарады-пабрацімы

Турызм

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  2. Адлегласці паміж гарадамі -
  3. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]

Спасылкі