Гамер Сімпсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:20, 10 верасня 2022, аўтар M.L.Bot (размовы | уклад) (→‎top: clean up, typos fixed: аб'ядноўвае → аб’ядноўвае, З'яўляецца → З’яўляецца (3) з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Гамер Джэй Сімпсан (англ.: Homer Jay Simpson) — адзін з галоўных герояў мультсерыяла «Сімпсаны».

З’яўляецца ўвасабленнем стэрэатыпаў аб амерыканцах-прадстаўніках працоўнага класа: гультаяваты, дурны, неталерантны, хварэе атлусценнем, ужывае спіртное ў вялікай колькасці. Гамер працуе інспектарам па бяспецы на Спрынгфілдскай атамнай электрастанцыі, у сектары 7G, але выкарыстоўвае любую магчымасць сысці з працы, каб выпіць піва ў «Карчме Мо». Кахае жонку і любіць дзяцей, тым не менш часта забывае не толькі важныя даты і падзеі, але нават імя сваёй малодшай дачкі. Рост Гамера 183 см. Улюбёны гатунак — Duff.

Стыль адзежы Гамера даволі просты — звычайна ён апрануты ў белую кашулю і сінія штаны, на працы апранае гальштук, а на ноч апранаецца ў блакітную піжаму.

Мэт Грэйнінг прыдумаў гэтага персанажа, як і астатніх членаў сем'і Сімпсанаў, для анімацыйных заставак «Шоў Трейсі Ульман» па прозьбе Джэймса Брукса. Сваё імя персанаж атрымаў у гонар бацькі Грейнінга, але мультыплікатар асоба падкрэслівае, што акрамя імя, іх нішто не аб’ядноўвае. 19 красавіка 1987 г Гамер упершыню з’явіўся на экране ў кароткаметражнай серыі «Good Night».

Паводле стваральніка Сімпсанаў, Мэту Грэйнінгу, аналагам Гамера з’яўляецца персанаж серыяла «Футурама» Бэндэр. Апісваючы іх падобнасць, Грэйнінг сказаў: «Яны абодва цалкам нявінныя. Абодва жадаюць таго, чаго ім бракуе».