(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Першабытнае грамадства — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Першабытнае грамадства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шаблон:Вызн — умоўная назва перыяду ў гісторыі чалавецтва ад з'яўлення чалавека да з'яўлення першых класавых грамадстваў або паводле іншага вызначэння да з'яўлення пісьмовай гісторыі, т.б. да з'яўленная пісьменнасці. Часавыя межы перыяду вызначаюцца прыблізна ад 2,5 млн. гадоў таму да 8–5 тыс. гадоў таму, але і ў наш час існуюць перыферыйныя грамадствы, якія жывуць першабытнаабшчынным ладам.

Перыядызацыя

Спроба першай перыядызацыі гісторыі першабыінага грамадства прыналежыць амерыканскаму этнолагу Л.Г.Моргану. Раўналежна існуюць некалькі сацыяльных і агульная (гістарычная) перыядызацыя.

Перыядызацыя Л.Г.Моргана

Морган падзяліў эпохі дзікасці, варварства і цывілізацыі на ніжнюю, сярэднюю і вышэйшую прыступцы. Асноўны крытэры - узровень развіцця прадукцыйных сіл ("прагрэс у вытворчасці сродкаў да жыцця"). У плыні часу выявіліся недахопы яго перыядызацыі, гэта значыць адсутнасць у цэлага шэрагу этнічных груп вынаходстваў і адкрыццяў.

Існуе некалькі перыядызацый гісторыі першабытнага грамадства, кожная з якіх адлюстроўвае характар дысцыплін, што ўдзельнічалі ў яе распрацоўцы — археалагічная, палеаантрапалагічная (бiялагiчная) і агульнагістарычная. Шаблон:Вызн2 паводле галоўнага матэрыялу для вырабу прылад працы ў асноўным змяшчае першабытнае грамадства ў каменны век (2,5 млн. г. таму – ~4000 да н.э.). Шаблон:Вызн2 падзяляе гісторыю першабытнага грамадства паводле эвалюцыi ў антрапалагiчным выглядзе чалавека: архантрап, палеаантрап, неаантрап (лац.: Homo sapiens — чалавек разумны). Шаблон:Вызн2 — паводле змен у сацыяльна-эканамiчных фармацыях: праабшчына (першабытны чалавечы статак), раннерадавая абшчына, познарадавая абшчына.

Літаратура

  • Алексеев В.П., Першиц А.И. История первобытного общества. М., 1999; М., 2001.

Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Link FA