З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Дзень вяселля Асманскай дынастыі ў 1920 годзе
Асма́ны (турэцк. : Osmanoğulları ) — дынастыя турэцкіх султанаў і халіфаў [1] , якая кіравала ў 1299 —1924 гадах.
Гісторыя
Заснавана Асманам I Газі [2] (ён кіраваў у 1299 /1300 —1324 гадах, паводле іншых даных — у 1326 ). Таксама з прадстаўнікоў дынастыі вядомыя Баязід I Йілдырым «Вокамгненны» — кіраваў у 1389 —1402 гадах, Мехмед II Фаціх «Заваёўнік» — кіраваў у 1444 і 1451 —1481 , Селім I Явуз «Грозны», «Жорсткі» — кіраваў з 1512 па 1520 год, Сулейман I Кануні («Заканадавец», у літаратуры Еўропы — «Цудоўны», кіраваў з 1520 па 1566 год, Селім III (кіраваў у 1789 —1807 ), Махмуд II (1808 —1839 ) і Абдул-Хамід II (1876 —1909 ). Пасля ліквідацыі султанату (29 кастрычніка 1923 года) апошні султан асманаў, Мехмед VI Вахідэдзін (кіраваў у 1918 —1922 ), бег з Турцыі . Халіфам, па абранні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі , стаў прынц дынастыі асманаў Абдул-Меджыд . Калі 3 сакавіка 1924 года халіфат быў скасаваны, усіх да адзінага членаў Асманскай дынастыі выгналі з краіны[3] [4] .
Султаны
Султаны і халіфы
Халіфы
Зноскі
Каралеўскія і імператарскія дынастыі паслянапалеонаўскай Еўропы
Імператарскія Каралеўскія і царскія