Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Наота Кан нарадзіўся ў горадзе Убэ прэфектуры Ямагуты. Скончыў Такійскі тэхналагічны ўніверсітэт. У 1974 годзе адкрыў прыватнае патэнтнае бюро. З таго ж часу актыўна ўключыўся ў грамадскае жыццё краіны, прымаў удзел у экалагічным руху. У 1980 годзе ўпершыню быў абраны дэпутатам ніжняй палаты японскага парламента як прадстаўнік невялікай Сацыял-дэмакратычнай федэрацыі. З тых часоў нязменна пераабіраўся ў парламент на ўсіх наступных выбарах.
У 1996 годзе ўпершыню увайшоў у склад японскага ўрада. У кааліцыі левацэнтрысцкай ўрадзе Тамііці Мураямы Наота Кан заняў пасаду міністра аховы здароўя. Аднак, ужо пасля усеагульных парламенцкіх выбараў у лістападзе таго ж года ўрад Мураямы вымушаны быў сысці ў адстаўку.