Барселона
Горад
Барселона
Barcelona
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Барсело́на (катал.: Barcelona [bəɾsəˈɫonə], ісп.: Barcelona [baɾ
Тапаніміка
[правіць | правіць зыходнік]Першакрыніца назвы Барселона невядомая, наконт гэтага існуюць розныя тэорыі і інтэрпрэтацыі чытання. Назва горада ўзнікла магчыма з фінікійскай мовы як Баркэно (Barkeno). Маюцца сведкі на старажытнай манеце з надпісам рукапісным іберыйскім шрыфтам[A], што гучыць на старажытнагрэцкай як Βαρκινών, Barkinṓn.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў заснаваны ў 3 стагоддзі да н. э. як рымская калонія, але паступова стала адным з буйных гандлёвых цэнтраў Серадземнага мора. Некаторы час горад належаў Карфагену, але пасля Другой Пунічнай вайны зноў увайшоў ў склад Рымскай імперыі. Пасля распаду Рымскай імперыі горад быў заваяваны ў 406 годзе вандаламі, а ў 416 годзе вестготамі, якія ўтварылі ў Іспаніі ўласную дзяржаву. Некаторы час Барселона была сталіцай гэтай дзяржавы.
У 712 годзе горад быў заваяваны маўрамі й каля стагоддзя знаходзіўся пад іх уладай. У 801 годзе быў заваяваны сынам Карла Вялікага — Людовікам і стаў сталіцай краіны, залежнай ад імперыі Карла Вялікага. З 874 да 1137 года Барселона была сталіцай незалежнага графства, а потым стала сталіцай Арагонскага каралеўства. Пасля аб’яднання Арагона з Кастыліяй горад перажываў заняпад.
Падчас вайны за іспанскую спадчыну 1705—1714 гадоў Барселона была занятая англійскімі войскамі. Падчас Напалеонаўскіх войнаў у Іспаніі вакол Барселоны адбылася некалькі буйных бітваў. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі горад быў цэнтрам рэспубліканскіх войскаў.
У ХХ стагоддзі Барселона перажыла буйное развіццё гандлю і прамысловасці. У наш час гэта сучасны горад, жыхары якога маюць высокі ўзровень жыцця.
У 1924 годзе быў адкрыты метрапалітэн.
У горадзе адбыліся Сусветныя выстаўкі ў 1888 і 1929. У час грамадзянскай вайны ў Барселоне знаходзіўся рэспубліканскі урад (1937-39). 3 1977 адміністрацыйны цэнтр аўтаномнай вобласці Каталонія. У Барселоне прайшлі XXV летнія Алімпійскія гульні 1992.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]З 1997 года Барселона падзелена на 10 раёнаў:
- Сіўтат Вэля
- Ейшамплэ
- Санс-Монжуік
- Лэс Кортс
- Сарыя-Сан Жэрвасі
- Грасія
- Орта-Гінардо
- Ноў Барыс
- Сант Андрэў
- Сан Марці
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Барселона знаходзіцца ў зоне серадземнаморскага клімату, з цёплымі й вільготнымі зімамі й сухімі, спякотнымі летамі. Самыя нізкія тэмпературы назіраюцца ў студзені й лютым (+10 °C). Вельмі рэдка выпадае снег. Самымі спякотнымі месяцамі з’яўляюцца ліпень і жнівень, калі сярэдняя тэмпэратура сягае +30 °C (самая высокая зарэгістраваная тэмпература складае +38,6 °C).
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва горада налічвае каля 1,6 млн чалавек, а разам з прыгарадамі каля 3,8 млн чалавек. 62 % насельніцтва гэта каталонцы, 23,5 % — іспанцы, 13,9 % — іншыя (эквадорцы, перуанцы, мараканцы, калумбійцы, аргенцінцы і г. д.).
У 1900 годзе колькасць насельніцтва складала 533 тыс. чалавек і хутка расла да 1950 года, калі ў Барселону прыяжджалі жыхары меней развітых раёнаў краіны. Самая высокая колькасць насельніцтва горада была ў 1979 годзе, калі тут жыло 1 906 998 чалавек.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Барселона з’яўляецца адным з першых раёнаў Еўропы, дзе пачалася індустрыялізацыя (у канцы XVIII стагоддзя). У сярэдзіне ХІХ стагоддзя горад пераўтварыўся ў буйны цэнтр лёгкай прамысловасці і машынабудавання. Пасля гэтага прамысловасць грала асноўную ролю ў жыцці горада, але ў нашы дні абслугоўваючы сектар пачынае пераважаць над прамысловым. У наш час асноўнымі галінамі прамысловасці Барселоны з’яўляюцца лёгкая, хімічная, фармацэўтычная, аўтамабільная й электронная галіны. У Барселоне знаходзяцца аўтамабільныя заводы «SEAT», а таксама «Renault», «Peugeot» і «Ford».
Барселона кожны год прымае кірмаш «La Fira», таксама тут праводзяцца шматлікія міжнародныя эканамічныя форумы.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя галіны прамысловасці: тэкстыльная, машынабудаванне (у т.л. аўта-, судна-, лакаматывабудаванне), хімічная, паліграфічная, цэментная, гарбарная, харчовая і інш. Праводзяцца міжнародныя гандлёва-прамысловыя кірмашы.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Міжземным моры, аўтамабільныя паромныя зносіны з партамі Балеарскіх і Канарскіх астравоў, суседніх краін. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн. Фунікулёр Тыбідаба. Блакітны трамвай.
Навука, адукацыя, культура
[правіць | правіць зыходнік]Барселонскі ўніверсітэт, Барселонскі аўтаномны ўніверсітэт, Каталонскі адкрыты ўніверсітэт, Каталонскі міжнародны ўніверсітэт, Каталонскі політэхнічны ўніверсітэт, Універсітэт імя Пумпеу Фабра, Універсітэт імя абата Алібы. Музеі: археалагічны, народных рамёстваў і мастацтваў, Федэрыка Марэса, гісторыі горада, прыгожых мастацтваў у Каталоніі, сучаснага мастацтва, Музей Пікаса. У горадзе таксама знаходзіцца Абсерваторыя Фабра.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Стадыён «Камп Ноў» хатняя арэна ФК Барселона.
Архітэктура і планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Стары і Новы гарады звязаны плошчаю Пласа дэ Каталунья, якая акружана фантанамі і скульптурнымі групамі (1927), з’яўляецца дзелавым цэнтрам Барселоны. Помнікі архітэктуры: раманская царква Сан-Пабла дэль Кампе (Х-ХІІІ ст.); гатычныя сабор (1298 — XV ст.); царква Санта-Марыя-дэль-Мар (1320-70); біржа (1380-92); судовая палата «Аўдыенсія» (XV ст.); барочная царква Нуэстра Сеньёра дэ Белен (1687—1729). У канцы XIX — пач. XX ст. Барселона — буйны цэнтр архітэктуры стылю мадэрн і авангардызму. Своеасаблівасць гораду надаюць мудрагелістыя пабудовы архітэктара Антоніа Гаўдзі (паркавы комплекс Гуэль, 1885-89; царква Саграда Фамілія, з 1884, не закончана; жылыя дамы Каса Бальё, 1905-07, і Каса Міла, 1905-10). Сучасныя пабудовы: аўтамабільны завод «SEAT», Дом гандлю, будынак Калегіі архітэктараў з фрызам па эскізах Пабла Пікаса.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Кармэн Амая — спявачка, актрыса кіно, легендарная выканаўца танца фламенка.
- Лола Англада — каталонская пісьменніца, мастак-ілюстратар.
- Хасэп Банаплата
- Ахіла Банольдзі (1821—1871) — спявак, танцмайстар, фатограф, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
- Франчэска Банэмасьён
- Ферэр Баса
- Франсэск Хаўер Бульто
- Жасін Вердагер
- Хуан Гайтысола — пісьменнік.
- Антоніа Гаўдзі (1852—1926) — архітэктар.
- Пабла Кларыс
- Элісенда дэ Манкада
- Жуан Міро
- Пабла Пікаса (1881—1973) — мастак, скульптар, графік, кераміст і дызайнер.
- Хуан Антоніа Самаранч (1920—2010) — палітык і бізнесмен, дзеяч Алімпійскага руху.
- Роза Сенсат
- Ільдэфонс Серда
- Каштальеры з Вілафранкі
- Пумпеу Фабра
- Франсэск Ферэр
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Антверпен, Бельгія
- Афіны, Грэцыя
- Бостан, Масачусетс, ЗША
- Газа, Палесцінская аўтаномія
- Дублін, Ірландыя
- Кёльн, Германія
- Кобэ, Японія
- Манпелье, Францыя
- Манрэаль, Канада
- Мансон, Іспанія
- Мантэвідэа, Уругвай
- Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
- Санкт-Пецярбург, Расія (1984)
- Ніжні Ноўгарад, Расія (2009)
- Сан-Паўлу, Бразілія
- Сараева, Боснія і Герцагавіна
- Стамбул, Турцыя
- Тэль-Авіў, Ізраіль
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Imatges de la ciutat de Barcelona al segle XX. Barcelona, 2000
- Forcano Eugeni «La meva Barcelona», Barcelona, Madrid, 2010
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барселона
- Афіцыйны сайт Барселоны
- Гайд па Барселоне, Ханеня А. С., Салохин А. В. 27.11.2018