(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Ірма (ураган) — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Ірма (ураган)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ураган Ірма
катэгорыя 5 маёр ўраган (SSHWS/NWS)

Выгляд з космасу
Сфармаваўся 30 жніўня 2017
Распаўся 12 верасня 2017
мінімальны ціск 914 mbar (hPa); 26.99 inHg
Загінулых 134
Шкода $78 мільярд (2017 USD)
Вобласць пацярпелых Антыльскія астравы, Фларыда
Шлях Ірмы. Пунктамі адзначаны шасцігадзінныя інтэрвалы, а іх колер паказвае сілу ўрагана (ружовы адпавядае 5 балам па шкале Сафіра-Сімпсана)

Ураган «Ірма» (англ.: Hurricane Irma) — магутны трапічны цыклон, які ўтварыўся ў пачатку сезона 2017 года і закрануў Антыльскія астравы і ўзбярэжжа Фларыды, выклікаўшы вялізарныя разбурэнні. Ураган пятай катэгорыі, наймагутнейшы за гісторыю назіранняў ураган у адкрытай Атлантыцы. Першы ўраган пятай катэгорыі ў гісторыі Наветраных Антыльскіх астравоў, другі па магутнасці пасля «Катрыны» ўраган у гісторыі кантынентальных штатаў ЗША.

Класічны ўраган тыпу «Каба-Вердэ», Ірма ўзнікла 30 жніўня 2017 у заходняй Атлантыцы пры выхадзе моцнай трапічнай хвалі і, набіраючы магутнасць, рушыла на захад. Дзякуючы спрыяльным умовам, ужо на наступны дзень яна стала ўраганам трэцяй катэгорыі, а ўжо пятага верасня дарасла да пятай. Хуткасць ветру дасягнула 297 км/гадз, прычым у парывах вецер злаваўся да 360 км/гадз — паказчыкі, па якіх Ірма саступіла толькі ўрагану «Вільма» (2005). У гэты ж дзень а шостай вечара яна абрушыла ўсю сваю моц на маленькую Барбуду, жыхары якой былі загадзя эвакуяваныя на Антыгуа. Кодрынгтан, адзіны горад Барбуды, быў зруйнаваны цалкам. 6 верасня Ірма прайшлася па астравах Сент-Марцін і Брытанскіх Віргінскіх астравах. Толькі праз два тыдні, ледзь акрыялыя пасля «Ірмы», Антыльскія астравы зведалі ўдар урагану «Марыя».

Далейшы шлях Ірмы на захад ляжаў крыху паўночней Пуэрта-Рыка і Гаіці, якія не пацярпелі, але пацярпела Куба. 9 верасня Ірма, зноў развілася да пятай ступені, на шляху разбурыла востраў Малы Інагуа Багамскага архіпелагу, выйшла на бераг кубінскага вострава Рамана, стала другім ураганам 5-й катэгорыі ў гісторыі Кубы.

Увечары 9 верасня знясіленая Ірма рэзка павярнула на поўнач. Над цёплым Фларыдскім пралівам яна развілася да чацвёртай ступені і стала наймагутнейшым ураганам у гісторыі Фларыды пасля «Чарлі» (2005). Прайшоўшы Фларыду, Ірма трапіла ў Алабаму, дзе пачала імкліва дэградаваць да свайго канчатковага распаду ў штаце Місуры 13 верасня.