Ісая
Ісая | |
---|---|
іўр.: יְשַׁעְיָהוּ | |
Род дзейнасці | пісьменнік, прарок, аракул |
Дата нараджэння | 766 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 686 да н.э.[1] |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Яхвізм[d][2] |
Бацька | Амоц[d] |
Дзеці | Maher-shalal-hash-baz[d], Shearjashub[d] і Спас Эмануіл[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісая (іўр.: יְשַׁעְיָהוּ) — адзін з г.зв. вялікіх прарокаў, які жыў у VII ст. да н.э. Паводле біблейскага падання, яго бацька Амос быў сынам Іаяса і родным братам Амасіі, цароў іўдзейскіх. Ісая жыў і прарочыў у Іерусаліме. Ужо з першых крокаў сваёй дзейнасці ён, нягледзячы на знатнасць свайго паходжання, выступіў рэзкім выкрывальнікам сацыяльнай няроўнасці, прыгнёту незаможных, як настаўнік і прапаведнік маралі ў той час, калі Іўдзейскае царства яшчэ знаходзілася ў адносна добрым стане. Яшчэ большую сілу яго дзейнасць набыла ў часы панавання Ахаза і Езекіі. Прадаўжаючы традыцыі папярэдніх прарокаў, ён смела выступаў перад царамі аракулам праўды, абараняў сацыяльную справядлівасць, прадказваў вялікія бедствы, за што па загаду цара Манасіі прыняў пакутніцкую смерць: яго распілавалі паміж кедравымі дошкамі. Ісая быў аўтарам гісторыі свайго часу, апісанай ім у 2-ой кнізе летапісаў, і прароцкай кнігі, якая носіць у Бібліі яго імя (Кніга прарока Ісаі). У гэтай кнізе яму належаць раздзелы 1—33 і 36—39, раздзелы ж 34, 35, 40—66 належаць яго ананімнаму сааўтару, які жыў пасля Ісаі. Яна ўключае ў сабе багаты матэрыял па гісторыі не толькі сучаснага Ісаю яўрэйскага, але і іншых народаў Блізкага Усходу. Асаблівую славутасць Ісая набыў у хрысціянскай царкве сваім прароцтвам пра месію, у якім багасловы бачылі дакладнае прароцтва зямнога жыцця Ісуса Хрыста, таму зрэдку нават называюць Ісаю пятым евангелістам.[3]
Зноскі
- ↑ а б http://timeline.biblehistory.com/event/isaiah
- ↑ https://bibleinterp.arizona.edu/articles/2008/12/isb288001
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 148—149.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 148—149. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ісая