Алексій Слаў
Алексій Слаў | |
---|---|
балг.: Алексий Слав | |
Нараджэнне | XII стагоддзе |
Смерць | XIII стагоддзе |
Месца пахавання | |
Род | Асені |
Алексій Слаў — балгарскі самастойны валадар, дэспат (1207—1230). Паходзіў з дынастыі Асеняў. Сын сястры цароў Івана Асеня I, Пятра і Калаяна. Стрыечны брат цара Барыла і севастакратара Стрэза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Канфліктаваў з царом Барылам. У 1208 г. заключыў дагавор з лацінскім імператарам Генрыхам Фландрскім, які ганараваў яго тытулам дэспата.
Валодаў мноствам горных крэпасцей. Пад яго ўладай знаходзіліся Заходнія і Цэнтральныя Радопы і большая частка Усходняй Македоніі на ўсход ад ракі Струмы.
Першапачаткова яго рэзідэнцыя знаходзілася ў крэпасці Цэпіна, каля сучаснага сяла Доркава ў Радопах — (1207—1212). Пасля 1212 г. сталіца была перанесена ў крэпасць Мелнік.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Праславіўся значнымі ахвяраваннямі манастырам, у прыватнасці Рожанскаму. Вядомая дароўная грамата манастыру Святой Багародзіцы Спілеатысы каля Мелніка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бакалов, Георги; Милен Куманов (2003). «АЛЕКСИЙ СЛАВ (деспот Слав) (II половина на XII в.-след 1230)». Електронно издание «История на България». София: Труд, Сирма. ISBN 9844830679.
- Божилов, Иван (1994). Фамилията на Асеневци (1186—1460). Генеалогия и просопография. София: Българска академия на науките. ISBN 954-430-264-6.