(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Алена Уладзіміраўна Пятровіч — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Алена Уладзіміраўна Пятровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алена Пятровіч)
Алена Уладзіміраўна Пятровіч
Алена Пятровіч на старце продажаў беларускага перакладу кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» 14 снежня 2019 года
Алена Пятровіч на старце продажаў беларускага перакладу кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень» 14 снежня 2019 года
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1985
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца
Мова твораў беларуская
Прэміі

Але́на Уладзіміраўна Пятро́віч, па нараджэнні Лянкевіч (нар. 1985, Віцебск) — беларуская перакладчыца.

Скончыла філалагічны факультэт БДУ ў 2008 годзе і магістратуру пры ім у 2009 годзе. З 2006 года наведвала Беларускі Калегіум і Перакладніцкую майстэрню. Перакладае з польскай, украінскай, англійскай і чэшскай моў. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Паміж», «Дзеяслоў», «ARCHE».

Да 2020 года жыла ў Мінску.

Лаўрэатка арганізаваных беларускім ПЭН-цэнтрам літаратурных конкурсаў імя Уладзіміра Караткевіча (2005) і Карласа Шэрмана (2009). У апошнім з іх перамагла як перакладчыца казкі «Акадэмія доктара Клякса» (Akademia pana Kleksa) Яна Бжэхвы. Пераможца прэміі імя Карласа Шэрмана 2021 года ў намінацыі «пераклад дзіцячай кнігі» за кнігу Гары Потэр і Таемная зала (англ.: Harry Potter and the Chamber of Secrets) Джаан Роўлінг[2].