(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Англійская Вікіпедыя — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Англійская Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Favicon Вікіпедыі Англійская Вікіпедыя
англ.: English Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL en.wikipedia.org (англ.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова англійская
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 15 студзеня 2001[1]
Колькасць артыкулаў 6 891 453
Колькасць выяў 927 794
Колькасць старонак 61 585 076
Колькасць правак 1 244 784 636
Зарэгістраваных удзельнікаў 48 064 973
Актыўных удзельнікаў 118 138
Адміністратараў 848
Глыбіня 1 273,1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Англійская Вікіпедыя (англ.: English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі на англійскай мове. Адкрыта 15 студзеня 2001. У сакавіку 2006 дасягнула мільёна артыкулаў, 9 верасня 2007 напісаны 2-мільённы, а 17 жніўня 2009 3-мільённы артыкул. Англійская версія Вікіпедыі з'яўляецца самай аб'ёмнай сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Англійская Вікіпедыя мае перавагу перад іншымі моўнымі раздзеламі за кошт магчымасці выкарыстоўваць матэрыялы 11 выдання Encyclopædia Britannica.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У ноч на 18 студзеня 2012 года Англійская Вікіпедыя ўпершыню ў гісторыі была часова заблакіравана на 24 гадзіны ў знак пратэсту супраць новага законапраекта SOPA, занесенага ў Кангрэс ЗША, які паводле меркавання праціўнікаў гэтага законапраекта абмяжуе свабоду інфармацыі, у тым ліку і ў Вікіпедыі, пашырыўшы магчымасці праваахоўных органаў ЗША і праваўладальнікаў у рамках абароны аўтарскага права ў барацьбе з правайдарамі і іншымі ўдзельнікамі дзейнасці ў Інтэрнэце. Тэхнічна блакіроўка была рэалізавана з дапамогай JavaScript, таму для абыходу блакіроўкі досыць адключыць падтрымку JavaScript у браўзеры ці ж адключыць падтрымку JavaScript толькі ў дамене wikipedia.org з дапамогай надбудоў браўзера, напрыклад, NoScript.

Па стане на 5 кастрычніка 2024, 12:48 (UTC) англійская Вікіпедыя ўтрымлівае 6 891 453 артыкулы, гэта на 774 535 артыкулаў больш за другі моўны раздзел Вікіпедыі — себуанскую Вікіпедыю. У англійскай Вікіпедыі зарэгістраваны 48 064 973 удзельніка, з іх 118 138 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 848 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульны лік правак складае 1 244 784 636.

  1. The Early History of Nupedia and Wikipedia: A Memoir - Slashdot — 2005. Праверана 30 снежня 2023.