Да пачатку аперацыі 534 000 пяхоты, 60 000 кавалерыі пры 1770 лёгкіх і 168 цяжкіх гарматаў[1]
Усяго задзейнічаныя 1 732 000 салдат
Аўстра-Венгрыя і Германія: Да пачатку аперацыі 448 000 пяхоты, 38 000 кавалерыі пры 1301 лёгкіх і 545 цяжкіх гарматаў
Усяго задзейнічаныя 1 061 000 салдат
Страты
477 967 салдат і афіцэраў: 62 155 забітымі і памерлымі ад ран. Параненымі і хворымі — 376 910, без вестак зніклымі — 38 902
Больш за 1 500 000 салдат: Аўстра-Венгрыя — звыш 1 200 000 (з іх у палон ўзята 408 000 салдат і 8 924 афіцэраў) [2] Германія — 350 000 забіта, паранена, прапала без вестак або палонных
Для адбіцця рускага наступлення Цэнтральныя дзяржавы перакінулі з Заходняга, Італьянскага і Салоніцкага франтоў 31 пяхотную і 3 кавалерыйскія дывізіі (больш за 400 тыс. штыкоў і шабляў), што палегчыла становішча саюзнікаў у бітве на Соме і выратавала церпячую паражэнне італьянскую армію ад разгрому. Пад уплывам рускай перамогі Румынія прыняла рашэнне аб уступленні ў вайну на баку Антанты.
Вынікам Брусілаўскага прарыву і аперацыі на Соме стаў канчатковы пераход стратэгічнай ініцыятывы ад Цэнтральных дзяржаў да Антанты. Саюзнікам удалося дамагчыся такога ўзаемадзеяння, пры якім на працягу двух месяцаў (ліпень—жнівень) Германіі даводзілася накіроўваць свае абмежаваныя стратэгічныя рэзервы і на Заходні, і на Усходні фронт.
Зноскі
↑Мерников А. Г., Спектор А. А. Всемирная история войн. — Минск., 2005. — стр. 428