(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Мёз-Аргонскае наступленне — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Мёз-Аргонскае наступленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мёз-Аргонскае наступленне
Асноўны канфлікт: Стодзённае наступленне
Марская пяхота ЗША ў баях Мёз-Аргонскай аперацыі
Марская пяхота ЗША ў баях Мёз-Аргонскай аперацыі
Дата 25 верасня11 лістапада 1918
Месца Аргонскі лес, Францыя
Вынік Перамога саюзнікаў
Праціўнікі
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША

Сцяг Францыі Францыя

 Германская імперыя
Камандуючыя
Сцяг ЗША (48 зорак) Джон Першынг
Сцяг ЗША (48 зорак) Дуглас Мак-Артур
Сцяг ЗША (48 зорак) Хантэр Лігет
Сцяг ЗША (48 зорак) Роберт Лі Булард
Сцяг Францыі Анры Жазэф Гуро
Сцяг Францыі Анры Бертло
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Георг фон дэр Марвіц
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Макс фон Гальвіц
Сілы бакоў
Сцяг ЗША (48 зорак) 1 200 000 а/с
380 танкаў
840 самалётаў
2 780 гармат і мінамётаў
850 чалавек[1]
450 000
Страты
Сцяг ЗША (48 зорак) 122 063, з іх: 26 277 забітых, 95 786 параненых
Сцяг Францыі 70 000
19 забітых
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) ~126 000 (28 тысяч забітых, 56 тысяч палонных)
874 артылерыйскіх сістэм захоплена саюзнікамі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мёз-Арго́нская апера́цыя, таксама Мёз-Арго́нскі на́ступ (англ.: Meuse-Argonne Offensive) або Наступ у Аргонскім лесе (англ.: Battle of the Argonne Forest) (26 верасня11 лістапада 1918) — наступальная аперацыя саюзных войскаў у ходзе Стодзённага наступлення Антанты на Заходнім фронце. Найбуйнейшая і адна з самых кровапралітных ваенных аперацый у гісторыі ЗША падчас Першай сусветнай вайны.

Мёз-Аргонская аперацыя праводзілася адначасова з агульным наступам саюзнікаў на ўсім 490-км фронце ад мора да Мозеля[2]. Галоўны ўдар наносіўся сіламі Амерыканскіх экспедыцыйных сіл генерала Першынга ў накірунку на Мезьер. Мэтай наступу амерыканскіх войскаў вызначаўся абход сістэмы нямецкіх абарончых палос і блакаванне цэнтра імперскай нямецкай арміі з Германіяй на поўдзень ад Ардэн.

Рэгіён правядзення аперацыі

Агульная сітуацыя на Заходнім фронце

[правіць | правіць зыходнік]
Карта Мёз-Аргонскай аперацыі «Міхаэль». Верасень-лістапад 1918 г.

З завяршэннем Сен-Міельскай аперацыі першая частка плана саюзнага камандавання на другую палову кампаніі 1918 г. была выканана[3].

Агульная стратэгічная абстаноўка на франтах Першай сусветнай вайны шмат у чым палепшылася на карысць Антанты. Заходнім саюзнікам удалося дасягнуць рашучай перавагі ў сілах над Германіяй. У верасні 1918 года войскі Антанты на Заходнееўрапейскім тэатры мелі 211 пяхотных[Прым. 1] і 10 кавалерыйскіх дывізій супраць 190 нямецкіх пяхотных дывізій[Прым. 2][4]. Да канца жніўня колькасць амерыканскіх войскаў у Францыі ўжо складала каля 1,5 млн мужчын, а да пачатку лістапада перавысіла 2 млн чалавек[5].

Адначасова, на фоне разгортвання наступальных аперацый Антанты стан нямецкай арміі станавіўся ўсё больш жахлівым. У канцы лета 1918 года большасць дывізій прымалі ўдзел у баях ужо па 2-3 разы і былі абяскроўленымі, у ротах заставалася па 40-80 байцоў[6], усё мацней давала аб сабе ведаць поўная адсутнасць танкаў і недахоп сродкаў супрацьтанкавай абароны для барацьбы з найноўшай зброяй[7]. Дысцыпліна на фоне росту рэвалюцыйнай прапаганды катастрафічна падала. Сярод нямецкіх салдат і матросаў, усё часцей гучалі заклікі заклікі скончыць вайну.

Улічваючы такую спрыяльную абстаноўку саюзнае камандаванне вырашыла перайсці ў агульнае наступленне восенню 1918 года, а не ў пачатку 1919 года, як гэта планавалася раней.

Задума аперацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Агульнай задумай саюзнікаў меркавалася нанясенне амаль усімі наяўнымі на Заходнім фронце сіламі адначасовых магутных удараў у адным кірунку.

Галоўны ўдар на заходнім беразе Мааса наносілі 1-я амерыканская (15 пяхотных, 1 французская кавалерыйская дывізіі) і 4-й французскай (27 пяхотных, 2 кавалерыйскія дывізіі) арміі па абодва бакі ад Аргонскага лесу ў напрамку на Мезьер.

Другі ўдар планаваўся на фронце паміж Сен-Кантен і Камбрэ сіламі 1-й, 3-й і 4-й брытанскіх армій у складзе 45 пяхотных і 3 кавалерыйскіх дывізій. Пры падтрымцы з правага флангу 1-й французскай арміі (14 пяхотных дывізій) брытанскія войскі павінны былі прасунуцца да Валансьена, Салему, Ле-Като, Васіньі.

Нарэшце, на паўночным флангу, паміж марскім узбярэжжам і ракой Лее, пераходзілі ў наступ 29 пяхотных і 4 кавалерыйскія дывізіі Фландрскай групы армій пад камандаваннем бельгійскага караля Альберта[8].

Асабліва вялікія надзеі саюзнае камандаванне ўскладала на сумесны франка-амерыканскі наступ. З выхадам амерыканскіх дывізій у раён Мезьера нямецкія войскі, пад ціскам англійскіх войскаў, якія надыходзілі з фронту і з правага флангу Фландрскаю групай армій, маглі быць акружаны пры ўмове найменшага прасоўвання саюзных сіл на поўнач ад Мезьера[9].

Першая фаза баёў (26 верасня — 3 кастрычніка)

[правіць | правіць зыходнік]

У 5 гадзін 30 хвілін 26 верасня 1918 года, пасля дзесяцігадзіннай артылерыйскай падрыхтоўкі, 4-я французская армія, а праз пяць хвілін, пасля трохгадзіннай артпадрыхтоўкі[Прым. 3][10], і 1-я амерыканская армія генерала Д. Першынга пад прыкрыццём агнявога вала і пры падтрымцы самалётаў і танкаў пачалі штурм нямецкіх пазіцый на фронце ад г. Сюіп да Мааса працягласцю каля 90 км. Абарону на гэтым участку фронту трымалі ўсяго 13 нямецкіх пяхотных дывізій.

У першы ж дзень наступу амерыканцы ўклініліся сваім цэнтрам углыб баявых парадкаў нямецкіх войскаў на 6-9 км. Пры гэтым фарміраванне V і III карпусоў змаглі дасягнуць пэўных мэтаў і выйсці на запланаваныя рубяжы, у той час, як 79-я дывізія не змагла авалодаць Манфакон-д’Аргон і вяла баі ў прадмесце мястэчка, 28-ю пад супрацівам нямецкіх войскаў спынілася і залягла, а 91-я пяхотная дывізія ўзяла Эпінанвіль, але адышла. 37-я пяхотная дывізія, не маючы баявога вопыту і з дрэннай падрыхтоўкай, дарэмна спрабавала захапіць Манфакон-д’Аргон з іншага флангу, аднак беспаспяхова.

На іншых напрамках на захад ад г. Маас і ў Аргонскім лесе, іх атакі былі беспаспяховымі. Вынікі першага дня наступлення ў 4-й французскай арміі таксама былі нязначныя, яе падраздзялення прасунуліся ўсяго на 3-4 км.

З 27 верасня нямецкія войскі, абараняючыяся на гэтым участку фронту, атрымаўшы невялікія падмацаванні, аказалі ўпарты супраціў, з прычыны чаго прасоўванне 1-й амерыканскай арміі на большасці кірункаў застапарылася і працягвалася толькі па меры паступовага адыходу праціўніка з займаных рубяжоў і пазіцый.

79-я амерыканская дывізія ў рэшце рэшт узяла Манфакон-д’Аргон, 35-я пяхотная захапіла пасёлак Бальні, вышыню 218 і Шарпантры, прасунуўшыся далей за ўсіх іншых фарміраванняў ЗША.

Збіты ў баі амерыканскімі кулямётчыкамі нямецкі самалёт Hannover CL.III. Раён Сьерж—Манфакон-д’Аргон. 4 кастрычніка 1918

29 верасня немцы ўвялі ў бой шэсць пяхотных дывізій рэзерву, спрабуючы магутным ударам з фронту збіць наступ амерыканцаў. 5-я Гвардзейская і 52-я пяхотныя дывізіі з ходу контратакавалі падраздзяленні 35-й амерыканскай дывізіі, якія былі вымушаныя пры недахопе боепрыпасаў і харчавання, перайсці да абароны. Спачатку немцам удалося дасягнуць пэўнага поспеху, але падраздзялення амерыканскай арміі хутка арганізаваліся і пры падтрымцы артылерыі змаглі спыніць контратаку кайзераўскіх войскаў. У гэтым баі браў удзел будучы Прэзідэнт ЗША, афіцэр артылерыйскай батарэі «D» 129-га палка палявой артылерыі Г. Трумэн.

Баі на першых рубяжах нямецкай абароны працягваліся да 3 кастрычніка, паступова напал гэтых сутычак падаў.

Другая фаза (4 — 28 кастрычніка)

[правіць | правіць зыходнік]

Наступная, другая фаза баёў у Аргонскім лесе пачалася 4 кастрычніка, калі амерыканскае камандаванне паступова змяніла склад ударнай групоўкі ад V корпуса (91-ю, 79-ю, 37-ю і 35-ю дывізіі) на новыя свежыя дывізіі — 32-ю, 3-ю і 1-ю пяхотныя дывізіі. У ходзе наступальных баёў 1-й дывізіі ўдалося значна пашырыць паласу прарыву на ўчастку абароны 37-й, 52-й і 5-й гвардзейскай нямецкіх дывізій.

У ходзе кастрычніцкіх баёў адбылася сітуацыя, калі адзін з батальёнаў 77-й дывізіі далёка вырваўся наперад і быў акружаны нямецкімі фарміраваннямі ў лесе. Сумеснымі намаганнямі падраздзяленняў 28-й і 82-й пяхотных дывізій батальён быў вызвалены з акружэння.

Амерыканскія войскі працягвалі спробы наступу, спрабуючы прарваць лінію Крымгільдзі ў сістэме абарончых рубяжоў Гіндэнбурга. Да канца кастрычніка амерыканцы змаглі рушыць наперад на адлегласць да 15 км ад зыходнай мяжы і ў канцы практычна вызвалілі Аргонскі лес ад падраздзяленняў праціўніка. Французы, надыходзячыя на флангу, прарваліся да ракі Эна.

У гэтых баях ваеннаслужачы 82-й пяхотнай дывізіі Альвін С. Ёрк стаў знакамітым, калі адзін атакаваў кулямётны разлік немцаў, і знішчыў 20 ворагаў, захапіўшы ў палон 132 салдата праціўніка. За гэты подзвіг ён быў ганараваны Медалём Пашаны.

Амерыканская пяхота вядзе агонь з 37-мм гарматы Mle 1916 TRP. Аргонскі лес. Восень 1918

Трэцяя фаза (28 кастрычніка — 11 лістапада)

[правіць | правіць зыходнік]

На гэтым этапе Амерыканскія экспедыцыйныя сілы перафармавалі на дзве арміі: 1-ю і 2-ю. 1-я армія пад камандаваннем генерала Х. Лігета працягвала наступаць у напрамку чыгункі, што праходзіла Карыньян-Седан-Мезьер паблізу бельгійскай мяжы. Адначасова 2-я армія генерал-лейтэнанта Р. Буларда наступала на ўсход ад Меца.

На гэтым этапе бітвы ім супрацьстаялі рэшткі 31-й нямецкай дывізіі, якія панеслі вялікія страты ў папярэдніх баях. Амерыканцам удалося прарвацца да Бюзансі і, такім чынам, паспрыяць французскай арміі фарсіраваць Эну. У далейшым французскія войскі прарваліся і авалодалі Ле-Шэн. Пасля саюзнікі вызвалілі Седан, важны транспартны вузел на поўначы Францыі, захапілі панавальныя вышыні на гэтым кірунку.

11 лістапада нямецкае камандаванне абвясціла аб капітуляцыі і ваенныя дзеянні на фронце спыніліся.

Мёз-Аргонская аперацыя стала найбуйнейшай бітвай у гісторыі ЗША. Амаль 1,2 млн амерыканскіх салдат прынялі ўдзел у гэтай 47-дзённай кампаніі. Амерыканская армія панесла каласальныя страты, больш чым 117 000 воінаў аддалі сваё жыццё ў зацятых баях на поўначы Францыі. Арміі ЗША прыйшлося пераадольваць дасканалую, добра падрыхтаваную сістэму абарончых пазіцый і рубяжоў кайзераўскай арміі ва ўмовах складанай лясістай мясцовасці[11].

  1. З іх 12 бельгійскіх, 61 англійская, 101 французская, 34 амерыканскія, 2 італьянскія і 1 польская двыізіі.
  2. У тым ліку 4 аўстра-венгерскія дывізіі, якія прыбылі на Заходні фронт пад канец жніўня — пачатку верасня 1918 года.
  3. За тры гадзіны артылерыйскай падрыхтоўкі саюзная артылерыя выпусціла баепрыпасаў больш, чым арміі Саюза і Канфедэрацыі за чатыры гады Грамадзянскай вайны. Кошт гэтай стральбы абышоўся Злучаным Штатам у 180 млн. $, або 1 млн. $ за хвіліну агню.
Зноскі
  1. Hart, Keith (1982). «A Note on the Military Participation of Siam in the First World War» (PDF). Journal of the Siam Society. p. 135.
  2. Зайончковский Андрей Медардович. Первая мировая война. Общее наступление союзников
  3. История первой мировой войны 1914—1918 гг. стр.497-510
  4. «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 14, S. 609—610.
  5. Г. Куль, Г. Дельбрюк. Крушение германских наступательных операций 1918 г., стр. 67.
  6. А. Базаревский. Мировая война 1914—1918 гг. Кампания 1918 г. во Франции и Бельгии, т. 2, стр. 159—160.
  7. «Der Weltkrieg 1914 bis 1918», Bd. 14, S. 608
  8. Ф. Фош. Воспоминания (война 1914—1918 гг.), стр. 361—362
  9. Р. Турнэс. Фош и победа союзников 1918 г., стр. 190—191
  10. D'Este, Carlo (1995). Patton: A Genius for War. New York: Harper Collins. p. 254. ISBN 0060164557.
  11. The Meuse-Argonne Offensive, September-November 1918 Архівавана 17 снежня 2017.