Вуглавая частата
Вуглавая частата | |
---|---|
Размернасць | T −1 |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | рад/с |
СГС | рад/с |
Вуглавая частата (сінонімы: радыяльная частата, цыклічная частата, кругавая частата) — скалярная фізічная велічыня, мера частаты вярчальнага ці вагальнага руху. У выпадку вярчальнага руху, вуглавая частата роўная модулю вектара вуглавой скорасці. У сістэмах СІ і СГС вуглавая частата выражаецца ў радыянах у секунду, яе размернасць адваротная размернасці часу (радыяны безразмерныя). Вуглавая частата з'яўляецца вытворнай па часе ад фазы вагання:
Іншае распаўсюджанае абазначэнне
Вуглавая частата ў радыянах у секунду выражаецца праз частату f (якая выражаецца ў абаротах у секунду ці ваганнях у секунду) як
У выпадку выкарыстання ў якасці адзінкі вуглавой частаты градусаў у секунду сувязь са звычайнай частатой будзе наступнай:
Лікава цыклічная частата роўная колькасці цыклаў (ваганняў, абаротаў) за 2