(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Вялікая Ньюфаўндлендская банка — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Вялікая Ньюфаўндлендская банка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікая Ньюфаўндлендская банка

Вялікая Ньюфаўндлендская банка (англ.: Grand Bank) — вялізная водмель у Атлантычным акіяне, каля вострава Ньюфаўндленд. Пераважаюць глыбіні да 100 м, найменшая глыбіня 5,5 м. Грунт — пясок, галька, жвір. У раёне Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі сутыкаюцца воды халоднага Лабрадорскага цячэння і цёплага цячэння Гальфстрым. Частыя туманы. Трапляюцца айсбергі. З'яўляецца адным з найбольшых у свеце арэалаў рыбалоўства (траска, селядзец і інш.).

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі - Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 480 с.: іл.