Гарыфуна
Гарыфуна | |
---|---|
Саманазва | Garifuna, Karif |
Краіны | Беліз, Гандурас, Гватэмала, Нікарагуа, Сент-Вінсент і Грэнадзіны |
Рэгіёны | Вест-Індыя, Лацінская Амерыка |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў | 154000 |
Класіфікацыя | |
Аравакская |
|
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | cab |
WALS | grf |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 294, 1834, 1861 і 1893 |
Ethnologue | cab |
ELCat | 3472 |
IETF | cab |
Glottolog | gari1256 |
Гары́фуна (саманазвы: Garifuna, Karif) —– аравакская мова, родная мова гарыфунаў. Распаўсюджана на Карыбскім ўзбярэжжы краін Цэнтральнай Амерыкі і ў астраўной краіне Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Колькасць носьбітаў (2014 г.) — 154 000 чал.[1]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па свайму паходжанню гарыфуна з'яўляецца крэольскай мовай. Асновай для яе стала мова аравакаў-іньеры, якія насялялі Малыя Антыльскія астравы. Фарміраванне адбывалася ў некалькі этапаў:
- Змяшэнне з мовай карыбаў, якія заваявалі Малыя Антыльскія астравы ў XII — XV стст.
- Запазычанне лексікі афрыканцаў у выніку іх асіміляцыі індзейцамі на востраве Сент-Вінсент у XVII ст.
- Лексічны ўплыў французскай і англійскай моў у XVIII ст.
- Лексічны ўплыў іспанскай мовы пасля перасялення гарыфунаў у Цэнтральную Амерыку ў 1797 г.
Слоўнікавы запас утрымоўвае словы наступнага паходжання:
- 45% аравакскага
- 25% карыбскага
- 15% французскага
- 10% англійскага
- 5% іспанскага, афрыканскага і англійскай марской тэрміналогіі
У нашы дні ўжываецца пераважна ў вуснай форме, у тым ліку на радыё[2].
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Для гарыфуна характэрна наяўнасць жаночай і мужчынскай моў[3] з асобнай стылістыкай маўлення і лексікай.
У 2008 г. мова гарыфунаў, а таксама іх музыка і танцы прызнаны ЮНЕСКА нематэрыяльнай спадчынай чалавецтва[4].
Зноскі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА |