Красаўка
Выгляд
Красаўка | |||||||||||||||||
Беладонна (Atropa belladonna). Тыпавы від роду. Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Краса́ўка[3][4] (Atrópa) — род кветкавых раслін сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Па старажытнагрэчаскай міфалогіі, Атропа — адна з сясцёр Мойр, багіня падземнага свету, ўвасабляе няўхільнасць смерці.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя карэнішчавыя травы вышынёю да 2 м. Лісце суцэльнае, на кароткіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Плод — ягада. Ядавітая.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца каля 5 відаў. Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі інтрадукавана красаўка беладонна (Atropa belladonna), або соннае ачмурэнне, ці шалёная ягада.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Красаўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 454.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пашына Г. В. Красаўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 66.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Красавка — род Atropa: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Genus: Atropa L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- Беладонна: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL) (англ.) Праверана 02 лютага 2009 г.
- Беладонна на сайце USDA NRCS (англ.) Праверана 27 снежня 2008 г.