Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Віктар Шніп |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, журналістка, літаратурная крытык |
Гады творчасці | з 1983 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Залатое пяро[d] (2012, 2014) |
lir-book.by (бел.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людмі́ла Рубле́ўская, сапр.: Людмі́ла Іва́наўна Шні́п (нар. 5 ліпеня 1965, Мінск) — беларуская паэтка, пісьменніца, літаратурны крытык, драматург, перакладчыца, журналістка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыцай аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыцай аддзела мовы ў газеце «Наша слова». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 — рэдактаркай аддзела літаратуры. З 2003 па жнівень 2020 года працавала аглядальніцай аддзела культуры газеты «СБ. Беларусь сегодня»[1]. З верасня 2020 года працуе ў газеце «Звязда» загадчыцай аддзела культуры.
У 2002 годзе разам з мужам Віктарам Шніпам пры газеце «Літаратура і мастацтва» стварыла літаратурную суполку «Літаратурны квартал», які з цягам часу перарос у «Літаратурнае прадмесце», кіраўніца літаратурнай суполкі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютавала вершам у 1983 годзе ў газеце «Знамя юности».
Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўская некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім[2].
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1990 года.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Зборнікі паэзіі
- «Крокі па старых лесвіцах» (1990)
- «Адукацыя» (1990)
- «Замак месячнага сяйва» (1992)
- «Застаюся» (1996)
- «Балаган»(2000)
- «Рыцарскія хронікі» (2001)
- «Над замкавай вежай»(2003)
- «Шыпшына для Пані». Вершы, эсэ.(2007)
- «Вяртанне Інфанты»(2015)
- Проза
- «Старасвецкія міфы горада Б». Апавяданні. (2002)
- «Сэрца мармуровага анёла». Аповесці, апавяданні. (2003)
- «Пярсцёнак апошняга імператара». Аповесці, апавяданні. (2005)
- «Ночы на Плябанскіх Млынах». Раман, аповесці, апавяданні. (2013)
- «Сутарэнні Ромула». Раманы. (2010)
- «Сэрца мармуровага анёла». Раман, аповесці.(2012)
- «Дагератып». Раман.(2017)
- «Пантофля Мнемазіны». Раман. (2018)
- Серыя раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча»
- «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» (2012, 2020)
- «Авантуры студыёзуса Вырвіча» (2014)
- «Авантуры драгуна Вырвіча» (2014)
- «Авантуры Пранціша Вырвіча, канфедэрата і здрадніка» (2017)
- «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» (2019)
- «Авантуры Вырвіча, Лёдніка і Чорнай Меланхоліі» (2020)
- «Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка Менскага» (2023)
- Кнігі для дзяцей
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2000)
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2007 (Беласток, Польша))
- «Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны». Казкі. (2008)
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2008)
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2011)
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі. (2018)
- «Прыгоды мышкі Пік-Пік». Казкі (2021)
- Драматургія (асобным выданнем)
- «Людвіка і Фабіян». П’еса на падставе архіўных дакументаў. Сумесна з В.Скалабанам. (2006).
- Публіцыстыка і эсэістыка
- «Беседы о философах. От античности до эпохи возрождения». Эсэ. (2004)
- «Я — мінчанін»(на бел., 2003)
- «Я — минчанин». (в перев. на рус., 2006).
- «Время и бремя архивов и имён» (у суаўтарстве з В.Скалабанам). Эсэ па гісторыі беларускай літаратуры. (2009)
- «Рифма ценою в жизнь». Эсэ па гісторыі беларускай літаратуры. (2013)
- «Рыцари и дамы Беларуси. Книга 1».(2013)
- «Рыцари и дамы Беларуси. Книга 2».(2016)
- «Рыцари и дамы Беларуси. Книга 3».(2018)
- Мастацкая проза ў перакладзе на рускую мову
- «Пляска смерти». Роман (2011)
- «Жених панны Дануси». Повесть, рассказы (2012)
- «Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпиона» (2016)
- Кнігі серыі «Ретро-библиотека приключений и научной фантастики» (рамка) выдавецтва «Престиж-бук» (Москва). Серыя «Все авантюры Прантиша Вырвича»
- Т.1. «Авантюры Прантиша Вырвича». Романы «Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпика» и «Пляска смерти». Москва, 2017.
- Т.2. «Авантюры студиозуса Вырвича». Роман «Авантюры студиозуса Вырвича». Цикл рассказов «Старосветские мифы города Б.» Москва, 2017.
- Т.3. «Авантюры драгуна Прантиша Вырвича». Роман «Авантюры драгуна Прантиша Вырвича», повести «Дети гомункулуса» и «Сердце мраморного ангела», цикл «Шляхетские рассказы». Москва, 2020.
- Т.4."Новые авантюры Прантиша Вырвича и Чёрного Доктора". Романы «Авантюры Прантиша Вырвича, изменника и конфедерата» и «Авантюры Вырвича из банды Чёрного Доктора». Москва, 2020.
- Кнігі серыі навучальнага чытання Іллі Франка
- «Белорусский с Людмилой Рублевской. Старосветские мифы города Б.» Москва, 2018.
- «Белорусский с Людмилой Рублевской. Ночи на Плебанских мельницах». Москва, 2019.
- У перакладзе на украінскую мову
- «Гра в Альбарутенію». Раман, аповесць, апавяданні. Кіеў, 2012.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Рублёўскай. 15 кастрычніка 2015 |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Рублёўскай. 24 верасня 2018 |
- 2003 — пераможца конкурсу драматургіі «Купалавы далягляды»
- 2010 — пераможца літаратурнага конкурсу «Жанчына ў сучасным грамадстве» (Беларусь-Швецыя)
- медаль Францыска Скарыны (2011)[3],
- 2011 — прэмія імя Францішка Багушэвіча, за раман «Сутарэнні Ромула»
- 2012 — прэмія Саюза журналістаў Беларусі «Залатое пяро»
- 2014 — прэмія «Залаты апостраф»
- 2014 — прэмія Саюза журналістаў Беларусі «Залатое пяро»
- 2015 — прэмія «Кніга году-2015» за раман «Авантуры студыёзуса Вырвіча»
- 2017 — прэмія Ежы Гедройца, ІІ месца за раман «Дагератып»
- 2017 — Нацыянальная літаратурная прэмія ў намінацыі «Найлепшы празаічны твор» — за раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»[4]
Зноскі
- ↑ Пісьменніца Людміла Рублеўская звольнілася з «СБ. Беларусь сегодня» . novychas.by (22 верасня 2020). Праверана 25-1-2021.
- ↑ Алег Грушэцкі Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: Саюз пісьменнікаў Беларусі, 18 ліпеня 2014. — В. 4777. — № 28. — С. 6. — ISSN 0024-4686. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2014.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.
- ↑ Ларыса Цімошык СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рублеўская Людміла // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Рублеўская Людміла // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
- Рублеўская Л. Па абодва бакі ад Кальварыі // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 348—358.
- Грышчук Наста Не забі ў сабе падлетка, або Чаму людзям падабаюцца авантуры? // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 17 ліпеня 2015. — № 28. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
- Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Людміла Рублеўская
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэтэсы
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменніцы Беларусі