(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Максім Сяргеевіч Амельянчук — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Максім Сяргеевіч Амельянчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Максім Амельянчук
Поўнае імя Максім Сяргеевіч Амельянчук
Нарадзіўся 5 верасня 2003(2003-09-05)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 173 см[2]
Вага 65 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Макслайн
Нумар 11
Маладзёжныя клубы
2017—2020 Сцяг Беларусі Мінск
Клубная кар’ера[* 1]
2021—2023 Сцяг Беларусі Энергетык-БДУ (Мінск) 62 (1)
2024 Сцяг Беларусі Слуцк 11 (0)
2024— Сцяг Беларусі Макслайн (Віцебск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 жніўня 2024.

Максім Амельянчук (нар. 5 верасня 2003, Кіеў) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».

Сын беларускага футбаліста, іграка нацыянальнай зборнай Сяргея Амельянчука.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», за які выступаў на юнацкім узроўні.

У студзені 2021 года перайшоў у «Энергетык-БДУ»[3]. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Смаргонню» (3:0). У далейшым працягваў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе каманды, выходзячы на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[4].

У пачатку 2024 года трэніраваўся з «Энергетыкам-БДУ», нягледзячы на яго выбыванне ў Першую лігу, а ў лютым перайшоў у «Слуцк»[5]. У ліпені 2024 года пакінуў «Слуцк»[6] і неўзабаве далучыўся да віцебскага «Макслайна»[7].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Матчы Галы
2021 Д1 Энергетык-БДУ 24 0
2022 Д1 Энергетык-БДУ 13 0
2023 Д1 Энергетык-БДУ 25 1
2024 (1) Д1 Слуцк 11 1
  1. а б Maksim Omelyanchuk // Transfermarkt — 2000.
  2. а б https://sfc-slutsk.by/person/457
  3. Омельянчук, Лаврик и Малицкий перешли в "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (31 студзеня 2021). Праверана 30 студзеня 2024.
  4. "Энергетик-БГУ" продлил контракты с тремя игроками (руск.). football.by (13 студзеня 2022). Праверана 30 студзеня 2024.
  5. Хавбек "Энергетика-БГУ" перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (28 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  6. Максим Омельянчук покинул "Слуцк" (руск.). football.by (10 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.
  7. Максим Омельянчук пополнил ряды "Макслайна" (руск.). football.by (17 ліпеня 2024). Праверана 5 жніўня 2024.