(Translated by https://www.hiragana.jp/)
ФК Слуцк — Вікіпедыя Перайсці да зместу

ФК Слуцк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слуцк
ФК Слуцк.png
Поўная назва ГА «Спартыўны футбольны клуб „Слуцк“»
Заснаваны 1998
Горад Слуцк, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 1896
Старшыня Віталь Бунас
Галоўны трэнер Аляксандр Гурыновіч
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Слуцк» — беларускі футбольны клуб з горада Слуцк, заснаваны ў 1998 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Клуб быў заснаваны ў 1998 годзе пад назвай «Слуцк», пазней стаў называцца «Слуцкцукар». Да 2007 года гуляў у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаў чэмпіёнам вобласці ў 2002 і 2007 гадах.

У 2008 годзе «Слуцкцукар» заявіўся ў Другую лігу, а па выніках сезона 2010 атрымаў месца ў Першай лізе. Тады ж клуб вярнуў назву «Слуцк».

У Першай лізе на працягу двух сезонаў клуб займаў пятае месца.

У сезоне 2013 каманда разглядалася як адзін з фаварытаў турніру, але не лічылася галоўным прэтэндэнтам на павышэнне. Пачатак турніру атрымаўся не вельмі добры: каманда пацярпела паражэнні ў трэцім і чацвёртым турах. У выніку доўгі час прыйшлося даганяць галоўных канкурэнтаў: «Гарадзею» і «Віцебск». Пасля перамогі ў 14-м туры над «Віцебскам» (4:1) «Слуцк» выйшаў на другі радок, а пасля 21-га тура перагнаў «Гарадзею» і ўзначаліў турнірную табліцу. Пасля перамогі ў перадапошнім туры над «Віцебскам» (1:0) «Слуцк» стаў недасягальны для супернікаў і гарантаваў сабе выхад у Вышэйшую лігу.

У сезоне 2014 каманда захавала асноўных ігракоў, узмацніўшыся пры гэтым шэрагам легіянераў. У выніку, каманда апынулася ў ніжняй частцы табліцы. Пазней, трохі паправіўшы сваё становішча, «Слуцк» узняўся на дзявяты радок, з якога пасля падзелу Вышэйшай лігі на шасцёркі трапіў у другую шасцёрку. У ніжняй палове табліцы справы ў «Слуцка» пайшлі лепш, ён узняўся на восьмае месца, але няўдалы фініш дазволіў гродзенскаму «Нёману» перагнаць случан, пакінуўшы тых дзявятымі.

Сезон 2015 каманда пачала няўдала, неўзабаве апынуўшыся на апошнім радку табліцы. У жніўні 2015 года быў адпраўлены ў адстаўку шматгадовы галоўны тренер каманды Юрый Крот. Выконваць абавязкі галоўнага трэнера стаў ігрок каманды Вячаслаў Грыгараў. Пад яго кіраўніцтвам «Слуцк» здолеў паправіць сваё становішча, і сезон каманда скончыла на 11-м месцы з 14.

У студзені 2016 года Грыгараў быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера каманды. Пачатак сезона атрымаўся няўдалым, каманда апынулася ў зоне вылету. У чэрвені клуб развітаўся з вопытнымі ігракамі і лідарамі каманды — Ігарам Варанковым, Яўгенам Лашанковым і Сяргеем Цвяцінскім. У ліпені замест іх прыйшлі новыя ігракі, аднак каманда працягвала знаходзіцца ўнізе табліцы. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. Фініш каманда здолела правясці паспяхова, заняўшы выніковае 12-е месца з 16.

У студзені 2017 года новым галоўным трэнерам замест Грыгарава быў прызначаны Віталь Паўлаў. Слуцкі клуб паспяхова пачаў сезон, выйшаўшы ў паўфінал Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце ішоў сярод лідараў, скончыўшы першую палову чэмпіянату на чацвёртым месцы. Другая палова сезона атрымалася для «Слуцка» менш удалай, і каманда заняла выніковы сёмы радок.

Сезон 2018 каманда зноў пачала ўпэўнена і хутка апынулася сярод лідараў. Першую палову сезона «Слуцк» скончыў на пятым месцы. Аднак, другая палова сезона атрымалася значна горшай. Слуцкая каманда саступіла ў апошніх дзевяці матчах, але папярэдніх поспехаў хапіла, каб атрымаць выніковы восьмы радок.

Сезон 2019 «Слуцк» пачаў няўдала і апынуўся недалёка ад зоны вылету, аднак добрая гульня ў сярэдзіне сезона дазволіла падняцца ў сярэдзіну табліцы. Пазней шэраг няўдач зноў апусціў каманду, аднак перамога ў апошнім туры дазволіла заняць выніковае 11-е месца.

Слуцкі клуб добра пачаў сезон 2020, пасля сямі тураў аднаасобна ўзначальваў турнірную табліцу, нягледзячы на скарачэнне фінансавання з-за змены кіраўніцтва асноўнага спонсара — Слуцкага цукрарафінаднага камбіната (дырэктар камбіната Мікалай Пруднік, які падтрымліваў клуб, быў арыштаваны пад так званай «цукровай справе»). Аднак пазней пайшлі паражэнні за паражэннямі, і «Слуцк» апусціўся ў ніжнюю палову табліцы, а ў канцы турніру вымушаны быў весці барацьбу за выжыванне. Яшчэ ў чэрвені, пасля першых няўдач, каманду пакінуў галоўны трэнер Віталь Паўлаў, выканаўцам абавязкаў трэнера застаўся яго памочнік Аляксандр Кончыц, а ў кастрычніку «Слуцк» узначаліў Аляксандр Бразевіч. Пад яго кіраўніцтвам каманда заняла выніковае 14-е месца, аднак у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе перайграла «Крумкачы» (2:0, 2:1) і засталася ў элітным дывізіёне.

У пачатку сезона 2021 фан-рух «Слуцка» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У 2021 годзе «Слуцк» знаходзіўся пераважна ў ніжняй частцы турнірнай табліцы, нярэдка быў блізкі да зоны вылету, аднак паспяховы фініш дазволіў заняць выніковы дзявяты радок.

Слуцкі клуб няблага пачаў сезон, доўгі час знаходзіўся ў сярэдзіне табліцы, аднак летам вынікі пагоршыліся. У жніўні пасаду галоўнага трэнера пакінуў Аляксандр Бразевіч, на чале каманды ў якасці выканаўцы абавязкаў стаў яго памочнік Аляксандр Гурыновіч. Пад яго кіраўніцтвам становішча трохі выправілася, «Слуцк» завяршыў сезон на 11-м месцы.

Перад сезонам 2023 Аляксандр Гурыновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды. «Слуцк» на працягу сезона знаходзіўся ў сярэдзіне табліцы і скончыў чэмпіянат на восьмым месцы з 15.

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1998—2003: «Слуцк»
  • 2004—2010: «Слуцкцукар»
  • з 2011: «Слуцк»

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Паз. Імя Нар.
30 Беларусь Бр Ілья Бранавец 1990
44 Беларусь Бр Дзяніс Шпакоўскі (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2001
Беларусь Бр Данііл Пяроў 2002
2 Беларусь Аб Уладзіслаў Карпеня 2001
5 Беларусь Аб Іван Міхнюк 2003
12 Беларусь Аб Мікіта Былінкін (капітан) 1999
15 Беларусь Аб Андрэй Рум 2002
16 Беларусь Аб Аляксей Сямёнаў 2002
18 Беларусь Аб Рыгор Марцьянаў (у арэндзе з «Тарпеда-БелАЗ») 2002
77 Беларусь Аб Іван Юрын 1998
78 Беларусь Аб Уладзіслаў Кавалевіч 2000
Беларусь Аб Сяргей Волкаў 2001
6 Беларусь ПА Міхаіл Сачкоўскі 2002
Паз. Імя Нар.
7 Беларусь ПА Сяргей Пушнякоў 1993
8 Камерун ПА Артур Буньён 2000
9 Беларусь ПА Уладзіслаў Сычоў 2002
10 Беларусь ПА Кірыл Цапянкоў 2004
14 Беларусь ПА Андрэй Салаўёў 2007
23 Беларусь ПА Яраслаў Яроцкі 1996
27 Беларусь ПА Вадзім Курловіч 1992
71 Беларусь ПА Андрэй Крэнь 2003
11 Расія Нап Мікіта Мельнікаў 1997
17 Беларусь Нап Ілья Цішуроў 2004
19 Беларусь Нап Раман Грыцкевіч 2008
29 Беларусь Нап Ілья Дубінец (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2004
31 Беларусь Нап Арсеній Ачапоўскі 2002

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2008 Другая (Д3) 5 30 15 6 9 53–37 51 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 4 26 14 3 9 49–37 45 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 2 34 25 6 3 79–30 81 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2011 Першая (Д2) 5 30 13 10 7 44–33 49 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 5 28 15 7 6 59–27 52 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 1 30 19 9 2 54–19 66 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2014 Вышэйшая (Д1) 9 32 11 7 14 26–34 40 1/8 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 11 26 6 7 13 26–30 25 Чвэрцьфінал
2016 Вышэйшая (Д1) 12 30 6 12 12 22–34 30 Паўфінал
2017 Вышэйшая (Д1) 7 30 12 8 10 30–34 44 Чвэрцьфінал
2018 Вышэйшая (Д1) 8 30 11 3 16 26–36 36 Чвэрцьфінал
2019 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 7 14 29–46 34 1/8 фіналу
2020 Вышэйшая (Д1) 14 29[A] 8 3 18 31–55 27 1/8 фіналу
Пераходныя матчы[B] 2 2 0 0 4–1
2021 Вышэйшая (Д1) 9 30 9 8 13 36–44 35 1/8 фіналу
2022 Вышэйшая (Д1) 11 30 7 11 12 26–41 32 Чвэрцьфінал
2023 Вышэйшая (Д1) 8 28 9 8 11 38–40 35 1/8 фіналу
  1. Матч апошняга тура Вышэйшай лігі 2020 «Слуцк» — «Смалявічы» са згоды АБФФ так і не быў згуляны ў сувязі з успышкай COVID-19 у «Слуцку».
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (Мінск), трэцяй каманды Першай лігі 2020 (2:0, 2:1).

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  2. Главная команда . Афіцыйны сайт «Слуцка». Праверана 29 сакавіка 2024.