(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Маліннікі (Пухавіцкі раён) — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Маліннікі (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Маліннікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 26 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222844
Аўтамабільны код
5
Маліннікі на карце Беларусі ±
Маліннікі (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Маліннікі (Пухавіцкі раён)
Маліннікі (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Маліннікі (Пухавіцкі раён)

Малі́ннікі[1] (трансліт.: Malinniki, руск.: Малинники) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.

Маліннікі ўпамінаюцца ў канцы XIX стагоддзя як фальварак у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Паводле перапісу 1960 года пасёлак.

  • 1897 год — 1 двор, 4 жыхары
  • 1908 год — 1 двор, 10 жыхароў
  • 1917 год — 1 двор, 7 жыхароў, усе беларусы[2]
  • 1960 год — 66 жыхароў
  • 2002 год — 12 двароў, 21 жыхар
  • 2009 год — 22 жыхары
  • 2019 год — 26 жыхароў[3]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, p. 102.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 18 верасня 2024.